У Полацкім ГПК пройдзе майстар-клас

Культура

Падчас школьных канікул у філіяле «Полацкі ГПК» пройдзе майстар-клас па стварэнні кветак з тканіны ў стылі йо-йо.

Для юных наведвальнікаў установы культуры практычны занятак правядзе Анастасія Сандзюк, рэжысёр Полацкага ГПК. Гэта тэхніка, вядомая сваёй прастатой і ў той жа час элегантнасцю, дазволіць кожнаму дакрануцца да стварэння сапраўдных кветкавых шэдэўраў. Далікатныя пялёсткі, сабраныя ў чароўную кветку, стануць выдатным упрыгожваннем для адзення, аксесуараў ці нават інтэр’еру. Пад чулым кіраўніцтвам Анастасіі дзеці з лёгкасцю асвояць усе тонкасці гэтага рамяства, навучацца падбіраць тканіны, ствараць ідэальныя складкі і надаваць колерам жывую, натуральную форму.

Майстар-клас будзе праходзіць з 23 па 27 сакавіка. Кошт — 3 руб. Папярэдні запіс абавязковы. Тэлефон для даведак 8(029) 835-41-04 (Анастасія).

— Такі майстар-клас мы праводзім упершыню. На наш погляд, гэта цудоўная магчымасць правесці час з карысцю, развіць дробную маторыку, уседлівасць і, вядома ж, стварыць нешта ўнікальнае і прыгожае, што будзе радаваць вока доўгія гады,  — падзялілася Аліна Храпуненка, загадчык аддзела аматарскай творчасці Полацкага ГПК.