Выстава «Маладосць» адкрылася ў Нацыянальным гістарычным музеі

Актуальное Культура

Учора ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбыліся адкрыццё выставы “Маладосць” і цырымонія гашэння паштовага блока да 100-годдзя Ленінскага камуністычнага саюза моладзі Беларусі (ЛКСМБ).

20 верасня 1920 года І Усебеларускім з’ездам камсамола быў створаны ЛКСМБ. Менавіта з гэтай даты пачалася дзейнасць арганізацыі. Прадстаўленая выстава раскрывае асноўныя этапы станаўлення і развіцця маладзёвай арганізацыі, адлюстроўвае ўклад камсамола ў Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне, тэмы пасляваеннага будаўніцтва, фестывальнага і будатрадаўскага руху. Праект рэалізаваны пры падтрымцы Міністэрства культуры, Міністэрства адукацыі і Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Выстава працуе да 29 верасня па адрасе: Мінск, вул.Карла Маркса, 12.