Сегодня католическая Пасха. Поздравляем со светлым праздником!

Главное Духовность

Дарагiя браты i сёстры у Хрысце, шаноуныя суайчыннiкi!
Свята Пасхі мае свой пачатак у гісторыі вызвалення Абранага Богам народа з егіпецкай няволі. Пасха, перажытая Езусам Хрыс­том, распачала новую гісторыю — гісторыю вызвалення ўсяго свету з няволі граху і смерці. Гэтая гісторыя праходзіць праз жыццё кожнага з нас і дакранаецца да самай глыбіні душы і сэрца чалавека. На яе можна заплюснуць вочы, але тады мы становімся падобнымі да фараона, які, ігнаруючы папярэджанні Маісея, наклікаў на сябе і свой народ бедствы.
Але можна, падобна да габрэяў у Егіпце, якія ў Пасхальную ноч пазначылі дзверы сваіх дамоў крывёй ягняці, і нам прыняць удзел у збаўчай Ахвяры Божага Сына, акрапляючы сваё сэрца Крывёю Хрыста і ратуючы сябе такім чынам ад вечнага пакарання.
Так дзейнічае Міласэрная Любоў Уваскрослага Збаўцы.
Яна ніколі не нараджала рэвалюцый і не прэтэндавала на месца ў палітычным істэблішменце, але заўсёды закладала трывалы падмурак цывілізаванага развіцця чалавецтва. Прынятая як узор да наследавання, не толькі адкрывае нам браму ў вечнае жыццё, але перадусім робіць нас здольнымі годна прайсці свой зямны шлях.
Сёння мы асаблівым чынам адчуваем патрэбу ў духоўнай сіле і мудрасці, каб пераадолець выпрабаванні, якія апошнім часам выпадаюць на наш лёс. Сёння нам патрэбная вера, каб з надзеяй гля­дзець у будучыню і каб з любоўю будаваць нашую сучаснасць. Менавіта з любоўю, бо толькі яна здольная навучыць чалавека быць спагадным і разумець патрэбы бліжніх, радавацца і спачуваць, як гэта рабіў Хрыстос. А Ён перамог гэты свет, свет які часта быў варожа настаўлены да Яго. Перамог праз свой Крыж і Уваскрасенне, не прыніжаючы сваіх апанентаў да зямлі, але ўздымаючы чалавека з бруду граху і смерці, вяртаючы яму годнасць Божага Сыноўства.
Паспрабуйма ісці гэтым шляхам Хрыста — цярністым і вузкім, але пэўным і пераможным! Шляхам, напрыканцы якога ззяе хвала Уваскрослага Збаўцы. І няхай яна асвячае кожнае сэрца, кожны ваш дом і нашую родную беларускую зямлю — зямлю пад белымі крыламі!
Здароўя і Божага бласлаўлення! Хрыстос Уваскрос! Са Святам!
+Алег Буткевіч, біскуп Віцебскі.

Уважаемые жители Полотчины!
Примите самые теплые поздравления с католической Пасхой!
Этот праздник является символом возрождения к новой жизни, олицетворяющей торжество добра и справедливости.
Пусть его свет никогда не гаснет в наших душах, пробуждая стремление жить и трудиться ради общего блага.
Желаем всем крепкого здоровья и процветания. Пусть этот радостный день наполнит сердца любовью, радостью и теплом!
И.И.Маркович, председатель Полоцкого райисполкома.
И.Ф. Грибович, председатель Полоцкого райсовета депутатов.

Дорогие полочане и жители Полоцкого района!
От всей души поздравляем вас с днем Светлого Христова Воскресения! Этот праздник символизирует духовное обновление и торжество жизни, наполняет сердца глубокой и искренней радос­тью, желанием творить добро. Пасхальные торжества обращают нас к высоким христианским ценностям, которые и сегодня являются основой единения общества.
Пусть эти праздничные дни озаряют верой, согревают сердца любовью родных и близких. Пусть ваши дома наполнятся светом и теплом, а в семьях царят согласие и взаимопонимание.
Желаем вам здоровья, долголетия, мира и благополучия!
С.В.Одинцова, Н.Н.Шевчук, депутаты Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь.