Восень 1939-га: час уз’яднання

Главное

Восенню 1939 года здзейсніліся мары беларусаў, якія на доўгія гады аказаліся пад уладай буржуазнай ­Польшчы згодна з мірным дагаворам, што быў заключаны 18 сакавіка 1921 года пасля расійска-польскай вайны аб вызваленні.

Пад Польшчай

Урад Пілсудскага разглядаў далучаныя землі як аграрна-сыравінны прыдатак Польшчы, праводзіў палітыку паланізацыі, парушаючы правы і свабоды беларусаў. Усё гэта выклікала пратэст жыхароў Заходняй Беларусі (палякі называлі такія землі «ўсходнія крэсы»). Гэта быў нацыянальна-вызваленчы рух, які набыў больш арганізаваны характар пасля ўтварэння КПЗБ і аб’яднання намаганняў бальшавікоў і дэмакратычных партый.

Вызваленчы паход

1 верасня 1939 года нападам Германіі на Польшчу пачалася Другая сусветная вайна. Да сярэдзіны верасня гістарычная тэрыторыя Польшчы была занята нямецкімі войскамі, якія падыйшлі да земляў Заходняй Беларусі. Уранку 17 верасня, калі Галоўнае камандаванне Чырвонай Арміі атрымала загад Савецкага ўрада перайсці дзяржаўную мяжу, яе злучэнні пачалі свой вызваленчы паход, які скончыўся 25 верасня.
Дэпутаты выбранага Народнага сходу Заходняй Беларусі на пасяджэнні 28-30 кастрычніка ў Беластоку прынялі дэкларацыі «Аб дзяржаўнай уладзе» і «Аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР».
Вышэй пералічаны агульнавядомыя падзеі, а мэта гэтага артыкула — расказаць пра падзеі таго часу на прыгранічных тэрыторыях Ветрыншчыны, спасылаючыся на ўспаміны ўдзельнікаў і сведкаў, бо менавіта тут праходзіў адзін з галоўных напрамкаў наступлення.

Успамінаюць сведкі

Вось як аб тых днях расказваў былы жыхар г.п.Ветрына У.У.Мялешка. 7 верасня 1939 года пачалася мабілізацыя. Яго выклікалі ў ваенкамат, а 12 верасня з Ветрына перавезлі ў Катушанкі, а пазней у Арэхаўна на заставу. Раніцай 17 верасня ягоны 336 полк пайшоў у наступленне. Як успамінаў ветэран, супраціўлення амаль не было. Людзі выходзілі насустрач, хрысціліся. Только ля касцёла ў Глыбокім вызваленцаў абстралялі, але пасля 2-3 залпаў нашай артылерыі польскі атрад з белым флагам выйшаў з лесу.

Цікавы ўспамін пра па­дзеі 17 верасня жыхара вёскі Кульгаі П.С.Дарашкевіча. Ён 16 верасня быў у Дзісне, дзе і заначаваў, а 17 верасня апоўдні там ужо была Чырвоная Армія. У горадзе стрэлаў было мала. У гэты дзень ля помніка Пілсудскаму адбыўся мітынг, які закончыўся разбурэннем гэтага помніка. Ураджэнец вёскі Кульгаі М.С.Гаўрыльчык гаварыў, што пры Польшчы сям’я жыла бедна, батрачылі. Прыход Чырвонай Арміі сустрэлі з радасцю.

Жыхары вёсак Бобрыкі і Загацце памяталі 17 верасня яшчэ і па трагічным выпадку, які адбыўся ў той дзень. У мясцовай школе доўгі час працаваў дырэктарам паляк В.Алькуснік (дарэчы школу ў Бобрыках будавалі палякі, і выкладанне было толькі на польскай мове). Гэты кіраўнік, не паспеўшы ўцячы з палякамі, застрэліў сваю сям’ю і скончыў жыццё самагубствам. Аб гэтай трагічнай падзеі нагадвае шыльда на могілках з тэкстам на польскай мове.

Добрыя змены

З прыходам Чырвонай Арміі ў вёсках пачалі стварацца сялянскія камітэты, якія дзялілі зямлю, панскую маёмасць, жывёлу. Але вялікіх змен да пачатку Вялікай Айчыннай вайны тут не адбывалася. У асноўным людзі былі задаволены прыходам Чырвонай Арміі, уз’яднаннем беларускага народа. Только гвалтоўная калектывізацыя, якая пачалася пасля вайны ў Заходняй Беларусі, пакінула цяжкія ўспаміны.

Праходзяць гады, зліваецца з полем і лесам пагранічная паласа, хутка яна знікне зусім, але ў памяці беларусаў застанецца той час, калі былі раз­дзелены надвое і беларуская зямля, і яе народ.