Нарыхтоўка кармоў у Полацкім раёне пачалася з традыцыйнага малебну.

Лета… На палях пачалася гарачая вясковая пара. І няма зараз больш неадкладнай задачы, чым нарыхтоўка кармоў. Значную ролю грае не толькі іх коль­касць, але і якасць, ад якой залежыць прадуктыўнасць кароў. Пачынаючы чарговае выязное пасяджэнне кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў Полацкага раёна, якое прайшло ў філіяле «Мілк-Агра» ААТ «Полацкі малочны камбінат», намеснік старшыні Полацкага райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай […]

Продолжить чтение

«Ноч музеяў» у Полацку адкрыла нязведаныя таямніцы полацкай гісторыі

Кожны музей Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка — унікальнае месца, дзе сплятаюцца даўніна і сучаснасць, і кожны год у «Ноч музеяў» ажываюць старонкі гісторыі. І 2017, вядома, не стаў выключэннем — у адзін з цёплых майскіх вечароў супрацоўнікі музейных устаноў падрыхтавалі для палачан і гасцей горада цікавую пазнавальна-забаўляльную праграму. Пачнём падарожжа.  Для дзетак Самых маленькіх і цікаўных на […]

Продолжить чтение

У Дзень памяці прападобнай Еўфрасінні Полацкай рушыў па Полацку Хрэсны ход

З верай у душы, з’яднаныя адзі­ным імкненнем уславіць імя той, што здзейсніла велічны духоўны подзвіг і вяла людзей за сабою шляхам асветы, дарогай святой Еўфрасінні ішлі ў Дзень яе  памяці людзі. Рушыў па Полацку Хрэсны ход, сімвалічна злучаючы Сафійскі сабор, у якім Прападобная пачала сваё высокае духоўнае служэнне, і Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр. У яго, быццам прытокі […]

Продолжить чтение

Полацкая Спаса-Праабражэнская царква: багаслоўе ў фарбах

Веды. Найвышэйшая каштоўнасць, якая ва ўсе часы вызначала і вызначае ўзровень жыцця і накірункі дзейнасці грамадства. А кніга была і застаецца непераўзыйдзеным сховішчам набыткаў чалавецтва, якое, незалежна ад імклівага развіцця тэхналогій, нібыта яскравая паходня, асвятляе наш шлях, дорачы мудрасць і натхняючы рабіць чарговыя крокі па дарозе, якая вядзе да духоўнай дасканаласці. Сёлета мы адзначаем 500-годдзе […]

Продолжить чтение

Святочны зварот полацкай улады да Дня памяці прападобнай Еўфрасінні Полацкай

Паважаныя палачане і жыхары Полацкага раёна! 5 чэрвеня мы разам адзначым Дзень памяці слыннай палачанкі, заступніцы зямлі беларускай прападобнай Еўфрасінні Полацкай. Гэта — значная падзея не толькі для нашага горада і Беларусі, але і для ўсяго свету. Прападобная Еўфрасіння Полацкая ўнесла неацэнны ўклад у захаванне духоўнага і нацыянальна-культурнага набытку полацкай зямлі, пакінуўшы нашчадкам мудрасць, асвету, яскравы прыклад самаадданага […]

Продолжить чтение

Дружная каманда Полацкага ліцэя сельгасвытворча­сці шчырую на палях

Прымаўка «Што пасееш — тое і пажнеш» для сяльчан не толькі народная муд­расць, але праўда жыцця, і ў гэтыя дні сяўба яравых культур — задача нумар адзін для ўсіх аграрыяў Полаччыны. Зараз на палях раёна шчыруюць аграрыі 17 сельгаспрадпрыемстваў. У гэтай кагорце — дружная каманда Полацкага ліцэя сельгасвытворча­сці. Навучальнай установе таксама, як і іншым гаспадаркам, даве­дзены план яравой сяўбы, […]

Продолжить чтение

У в. Азіна Полацкага раёна правялі хрэсьбіны па старадаўняй вясковай традыцыі

Калісьці на вясковых вуліцах было шматлюдна. Сяльчане самааддана працавалі і ўмелі ладзіць прыгожыя святы, на якія збіраліся жыхары вёсак — ад паважаных старажылаў да самых маленькіх. Па вечарах моладзь танчыла і спявала пад гармонік, гулялі вяселлі і хрэсьбіны, а адышоўшых у нябыт аднавяскоўцаў у апошні шлях праводзілі таксама разам, захоўваючы звычаі і абрады, якія, як […]

Продолжить чтение

Полоцкая молодежь голосует за стабильное будущее

Участие в главном политиче­ском событии года — выборах Президента Республики Беларусь — стало настоящим празд­ником для учащихся ІІІ курса Полоцкого лицея сельскохозяйственного производства, расположенного в поселке Ветрино. Для 14 парней и одной девушки, которым исполнилось 18 лет, вчерашний день начался с по­знавательной беседы, во время которой педагоги рассказали об истории выборов в разных странах, о выборах Президента Республики […]

Продолжить чтение

Быть примером, жить по совести, дарить друг другу радость.

Подошел к концу сезон буйного цветения, собран дачный урожай, лишь поздние яблочки не торопятся спрыгнуть с веток… Но даже в эту осеннюю, немного грустную пору у настоящих хозяев не только в доме, но и во дворе — радующие глаз красота и порядок! Талант плюс трудолюбие Кто-то скажет: это талант! Но не всегда наличие таланта — залог успеха. Главное […]

Продолжить чтение

Хлебаробам Полаччыны давялося як след пашчыраваць

Спрадвеку нялёгкай працай даецца чалавеку хлеб. І ня­просты яго шлях ад налітога патаемнай жыццёвай сілай зернейка, што з трапяткімі пачуццямі пакладзена ў зямлю, да свежаспечанага духмянага бохану, які дорыць нам дабрабыт і надзею, радуе сэрца і весяліць душу. І сёлета хлебаробам Полаччыны давялося як след пашчыраваць, каб сабраць багаты ўраджай. Але вось — зерневыя ў засеках, […]

Продолжить чтение