Аддзел нестацыянарнага абслугоўвання раённага Цэнтра культуры рэалізуе праект

Культура

Аддзел нестацыянарнага абслугоўвання раённага Цэнтра культуры штогод рэалізуе праект навагодняга клуба на колах «Калі прыходзяць дзівосы».

Сёлета ў межах гэтага праекта разам з пярвічнай ветэранскай арганізацыяй Гаранскага сельскага савета правялі міні-тэатралізаванае прадстаўленне «Ідзе Каляда — адчыняй вароты». Жыхары аграгарадка Гараны, вёсак Насіліца, Баяры, Лучна, Матусава з радасцю сустракалі калядоўшчыкаў, удзельнічалі ў гульнях, апла­дзіравалі вясёлым песням-калядкам, якімі госці праслаўлялі гаспадароў за гасцін­насць і шчодрасць, жадалі ім здароўя, шчасця і добрага настрою на ўвесь год. Калядоўшчыкі з РЦК таксама сустрэліся з жыхарамі вёсак Бабынічы, Быстрыца, Вуглы і Вуглы-2 Бабыніцкага сельсавета.