Полацкая бібліятэка адзначае значную дату — 75 гадоў

Культура

Бібліятэка імя Янкі Купалы — філіял №3 адзначае значную дату — 75 гадоў
з дня адкрыцця.

Гэта цэлая эпоха, напоўненая момантамі асветы, культурным ўзбагачэннем і невымернай адданасцю сваёй справе. За гады працы ўстанова ператварылася ў сапраўдны цэнтр прыцягнення для ўсіх, хто прагне да ведаў і духоўнага развіцця.

Зусім маленькая
Гісторыя гэтай бібліятэкі пачалася ў сярэдзіне мінулага стагоддзя, 21 снежня
1950 года. Тады яна была вядомая як гарадская бібліятэка №2 і тулілася ў сціплым прыватным доме. Пачатковы кніжны фонд складаў усяго тысячу экзэмпляраў. Два адданыя сваёй справе супрацоўнікі актыўна займаліся асветніцкай працай, наведваючы розныя арганізацыі, уключаючы прадпрыемствы, арцелі і нават мэблевую фабрыку. Значная падзея ў жыцці ўстановы адбылася ў 1964 го-
дзе, калі ёй было прысвоена імя выдатнага беларускага пісьменніка Янкі Купалы. Доўгі час бібліятэка не мела ўласнага памяшкання, што прыводзіла да частых пераездаў. Яна размяшчалася то ў кінатэатры, то ў звычайнай двухпакаёвай кватэры. Сапраўдны прарыў адбыўся ў 1989 годзе: бібліятэка набыла новы, прасторны будынак, спецыяльна прызначаны для ўстановы культуры. З таго часу яна знаходзіцца па адрасе: г.Полацк, вуліца Марыненка, 42.

Паступальнае развіццё
Дзесяцігоддзі бібліятэка беражліва захоўвала багатую літаратурную спадчыну, нястомна папаўняючы свае фонды і адаптуючыся да зменлівых запатрабаванняў чытачоў. Тут заўсёды можна знайсці як класіку сусветнай літаратуры, так і самыя свежыя навінкі, якія адлюстроўваюць сучасныя тэндэнцыі і патрабаванні.
Бібліятэка — гэта месца, дзе сустракаюцца розныя пакаленні, нараджаюцца новыя ідэі і дзе кожны можа знайсці сабе занятак па душы. Тут рэгулярна праводзяцца літаратурныя вечарыны, сустрэчы з пісьменнікамі, майстар-класы і адукацыйныя праграмы для дзяцей і дарослых. Ва ўстанове ў розныя гады пабывалі такія беларускія аўтары, як Пятрусь Броўка, Алесь Савіцкі, Генадзь Бураўкін, Ніл Гілевіч, Пятро Васючэнка, Навум Гальпяровіч і іншыя.
Апроч сваёй асноўнай дзейнасці, бібліятэка імкнулася да пашырэння партнёрскіх сувязяў. Яскравым прыкладам такога супрацоўніцтва стала знаёмства ў 2003 годзе са спадарыняй Масака Тацумі, якая ўзначальвае інфармацыйны цэнтр японскай культуры ў Мінску. Гэты візіт паклаў пачатак плённаму ўзаемадзеянню: спадарыня Масака стала частым госцем у Полацку, знаёміла мясцовых жыхароў з Японіяй праз віртуальныя экскурсіі, арганізуючы традыцыйныя чайныя цырымоніі і прывозячы тэматычныя выданні. Другім важным крокам стала адкрыццё ў 2013 годзе залы праваслаўнай літаратуры. Гэта адбылося дзякуючы пагадненню паміж Беларускай праваслаўнай царквой і Міністэрствам культуры, што дазволіла ўзбагаціць бібліятэчны фонд і прапанаваць чытачам новыя духоўныя рэсурсы.

У імкненні да інавацый і пошуку новых спосабаў прыцягнення аўдыторыі, у 2021 годзе на базе бібліятэкі імя Янкі Купалы-філіяла №3 з’явілася прастора для юных талентаў — ART-студыя «Светлячок».

Нашы дні

— Сёння мы можам з гонарам сказаць, што наша бібліятэка стала сапраўдным культурным цэнтрам. У кніжным фондзе лічыцца больш за 55 тыс. экзэмпляраў, а чытачоў у нас больш за 7 тысяч. Мы актыўна працуем па ўсіх напрамках выхавання падрастаючага пакалення, прымяняючы нестандартныя формы масавых мерапрыемстваў, — паведаміла Валянціна Багданава, загадчык бібліятэкі імя Янкі Купалы — філіяла №3.

— Сёння мы можам з гонарам сказаць, што наша бібліятэка стала сапраўдным культурным цэнтрам. У кніжным фондзе лічыцца больш за 55 тыс. экзэмпляраў, а чытачоў у нас больш за 7 тысяч. Мы актыўна працуем па ўсіх напрамках выхавання падрастаючага пакалення, прымяняючы нестандартныя формы масавых мерапрыемстваў, — паведаміла Валянціна Багданава, загадчык бібліятэкі імя Янкі Купалы — філіяла №3.
Юбілей установы — гэта не толькі нагода ўспомніць мінулае, але і магчымасць зазірнуць у будучыню. У планах — далейшае развіццё, укараненне новых тэхналогій і прыцягненне новых чытачоў. Важна, каб бібліятэка заўсёды заставалася важным культурным цэнтрам мікрараёна.

Супрацоўнікі з энтузіязмам рэалізуюць мноства разнапланавых праграм, закліканых захапіць і ўзбагаціць кожнага чытача. Сярод іх — «Далучыць­
 да роднага слова», «Знойдзеш Айчыну блізка», «Вучымся быць здаровымі», «Літаратурны кадр», «Экалогія для дапытлівых», а таксама праект «Пад ценем духоўнасці».

Фота з архіва ўстановы.