Выязное пасяджэнне кіраўнікоў сельгаспрад­прыемстваў і спецыялістаў упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама ў гаспадарцы «ПС­Карпекі» прай­шло на чале з кіраўніком Полацкага раёна Мікалаем Шаўчуком

Выязное пасяджэнне кіраўнікоў сельгаспрад­прыемстваў і спецыялістаў упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама ў гаспадарцы «ПС­Карпекі», якое прай­шло на чале з кіраўніком Полацкага раёна Мікалаем Шаўчуком, прынесла карысць усім яго ўдзельнікам.   -Гэта сапраўдны бясплатны ўніверсітэт, дзе тэорыя па раслінаводстве і жывёлагадоўлі падмацавана практыкай. Кожны можа пераняць вопыт, асабліва маладыя кіраўнікі гаспадарак, — зазначыў Мікалай Шаўчук. […]

Продолжить чтение

Кіпіць праца на палях філіяла «Вясна-энерга» РУП «Віцебскэнерга».

Кіпіць праца на палях філіяла «Вясна-энерга» РУП «Віцебскэнерга». Для гаспадаркі, якая забяспечвае нас агароднінай, майскія дні — самая гарачая пара. Нашы землякі рупліва працуюць, каб увосень на сталах палачан былі бульба ды морква, буракі і капуста. – Сёлета мы са­дзім агародніну пазней, чым звычайна, халоднае надвор’е ўнесла карэктывы ў тэрміны пасадкі, — расказвае галоўны аграном […]

Продолжить чтение

Сёлетняя пасяўная ў Полацкім раёне праходзіць у складаных умовах надвор’я.

Сёлетняя пасяўная ў Полацкім раёне праходзіць у складаных умовах надвор’я. Аграрыі глядзяць на каляндар, імкнуцца захаваць тэрміны сяўбы культур, а нябесная канцылярыя дыктуе свае правілы, выпрабоўваючы працаўнікоў палёў на трываласць то начнымі замаразкамі, халодным ветрам і дажджом, то неспа­дзяваным дзённым сняжком (калі мы ў маі яго бачылі?). Але сваю галоўную задачу — сеяць хлеб — сяляне ведаюць […]

Продолжить чтение

Чым жа прываблівае сельская гаспадарка жыхароў вёсак і аграгарадкоў?

Кожная новая сустрэча з працаўнікамі ферм прыносіць станоўчыя эмоцыі. Задавальняе, што сяляне ў большасці сваёй ідуць па жыцці з гумарам, ставяцца да працы адказна і ніколі не выказваюць аніякіх скаргаў. Хаця праца ў іх  —не кожны пацягне. Узяць хаця б адзін толькі рэжым: трэба ўставаць на досвітку, каля 4-х га­дзін раніцы, калі ў нас, гараджан, самы […]

Продолжить чтение

Адразу тры першых месцы ў абласным спаборніцтве па вытворчасці малака за сакавік занялі жывёлаводы фермы «Кауны» УП «П-С Карпекі»

Адразу тры першых месцы ў абласным спаборніцтве па вытворчасці малака за сакавік занялі жывёлаводы фермы «Кауны» УП «П-С Карпекі» (загадчыца фермы Таццяна Дуброўская). Працавітыя аператары машыннага даення нядаўна ўжо станавіліся пераможцамі раённага спаборніцтва, а цяпер на ўсю Віцебскую вобласць паспяховай працай праславілі родную гаспадарку, якую ўзначальвае Аляксандр Кавалёў. Вынікі працы фермы-лідара ўражваюць: за месяц ад […]

Продолжить чтение

На Полаччыне пачалася веснавая сяўба

Вось і дачакаліся! Пачалася веснавая сяўба-2017. У поле выйшлі трактары, каб сеяць хлеб, які ўсяму — галава. За некалькі дзён хлебаробы Полаччыны ўжо засеялі яравымі культурамі плошчу 2160 гектараў, што адпавядае 14% да плана. Традыцыйнае раённае свята «Засеўкі» адбылося ў аўторак у ААТ «Кушлікі». На ўрачыстасці панаваў узнёслы настрой. Таму, што родную зямлю ёсць чым […]

Продолжить чтение

Аператар машыннага даення з філіяла «Мілк-Агра» ААТ «Полацкі малочны камбінат» Валянціна Шастакевіч працуе на ферме ўжо 30 год

Ёсць людзі, якія, аднойчы выбраўшы справу жыцця, не ўяўляюць для сябе іншай ролі. Менавіта да такіх адносіцца аператар машыннага даення з філіяла «Мілк-Агра» ААТ «Полацкі малочны камбінат» Валянціна Шастакевіч. Наша Валянціна Уладзіміраўна — прыроджа­ная даярка, — з гонарам кажа галоўны заатэхнік Святлана Курс. — Гэтая жанчына не баіцца аніякай працы, спраўляецца з любым заданнем, працуе з цялушкамі, яна — […]

Продолжить чтение

Аператары машыннага даення з фермы «Кауны» УП «П-С Карпекі» сталі пераможцамі абласнога спаборніцтва сярод малочнатаварных ферм і аператараў машыннага даення

Аператары машыннага даення з фермы «Кауны» УП «П-С Карпекі», пераможцы раённага спаборніцтва за люты, сталі першымі і ў абласным спаборніцтве. Так, аператар машыннага даення з фермы «Кауны» Галіна Шчэрбік з валавым надоем малака за месяц 23 т заняла І месца ў спаборніцтве сярод калег Віцебскай вобласці, а яе маладая калега ва ўзросце да 31 года Святлана […]

Продолжить чтение

Филиал «Милк-Агро» ОАО «Полоцкий молочный комбинат» готов к пасевной

Шестнадцать единиц сельскохозяйственной техники выстроились в понедельник в линейку готовности к проведению государственного технического осмотра на мехдворе филиала «Милк-Агро» ОАО «Полоцкий молочный комбинат». Приехавший проводить гостехосмотр Василий Кандауров — начальник районной инспекции, главный государственный инженер-инспектор — познакомил механизаторов филиала с требованиями по сдаче «экзамена» перед посевной-2017. Василий Николаевич отметил, что проведение государственного технического осмотра является […]

Продолжить чтение

У трох намінацыях у раённым спаборніцтве сярод малочнатаварных ферм і аператараў машыннага даення за люты перамаглі жывёлаводы з фермы «Кауны» УП «П-С Карпекі

Адразу ў трох намінацыях у раённым спаборніцтве сярод малочнатаварных ферм і аператараў машыннага даення за люты перамаглі жывёлаводы з фермы «Кауны» УП «П-С Карпекі», якую ўзначальвае Таццяна Дубоўская. Працаўнікі фермы «Кауны» дасягнулі за месяц валавай вытворчасці малака 107 т (прырост 115%), сярэдняга ўдою на карову — 669 кг, рэалізавалі сортам «экстра» 100% атрыманай прадукцыі. Аператар машыннага […]

Продолжить чтение