У раёне вёскi Чарнешчына ёсць два пахаваннi, дзе спачываюць сяляне, якiя ў 1942-1943 гадах былi расстраляныя гiтлераўцамi за сувязь з партызанамi.

Менавiта сюды кожны год у Дзень Перамогi прыходзяць мясцовыя жыхары, каб ушанаваць
памяць сваiх землякоў. I менавiта сюды ў дзень рэспублiканскага суботнiка прыйшлi работнiкi Баравухскага сельвыканкама на чале са старшынёй Аляксандрам Блiзняцом, дэпутат Баравухскага сельскага Савета Уладзiмiр Пiрог, старэйшына вёскi Чарнешчына Сафiя Кандрацьева, каб добраўпарадкаваць
тэрыторыю пахаванняў i вакол iх. Яны правялi ўсе неабходныя работы: прыбралі смецце, лiсце, траву памiж плiтамі, абрэзалi галiнкi дрэў. Так працягваецца добрая традыцыя правядзення суботнiкаў, якой ужо не адзiн дзясятак год.









