Творчы калектыў ЦК «Полацк» арганізаваў святочную праграму для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту

Калейдоскоп

Творчы калектыў ЦК «Полацк» арганізаваў святочную праграму для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Полацкага раёна.

Артысты Цэнтра культуры з любоўю і майстэрствам падрыхтавалі праграму, якая нікога не пакінула абыякавым. Гучалі любімыя песні мінулых гадоў, выклікаючы светлыя ўспаміны і настальгію. Задорныя танцавальныя рытмы натхнялі гледачоў на спевы і нават на лёгкія, імправізаваныя танцы, якія дадавалі святу жвавасці і радасці.

Апроч музычных нумароў, гасцей чакалі займальныя інтэрактыўныя гульні і конкурсы, якія дазволілі кожнаму адчуць сябе часткай дружнай кампаніі, праявіць кемлівасць і атрымаць зарад пазітыўных эмоцый. Гэты дзень стаў яскравым пацверджаннем таго, што творчасць здольная тварыць цуды, аб’ядноўваючы пакаленні і дорачы адчуванне шчасця і паўнаты жыцця.

Наведвальнікі аддзялення дзённага знахо­джання пакідалі мерапрыемства з усмешкамі на тварах і цеплынёй у сэрцах, дзякуючы артыстам за цудоўнае свята.

Фота з архіва ўстановы.