У Полацку працягвае работу ўсімі любімая крама Дзеда Мароза!

Культура

У Полацку працягвае работу ўсімі любімая крама Дзеда Мароза!

Гэта значыць, што чараўніцтва ўжо зусім блізка і кожны жадаючы можа акунуцца ў пераднавагоднюю атмасферу. У краме, якая знаходзіцца ў Цэнтры рамёстваў, прадстаўлены ўнікальныя святочныя сувеніры ручной працы, створаныя супрацоўнікамі Цэнтра і членамі народных клубаў установы культуры.

Прапановы ўражва­юць: званочкі, ёлачныя цацкі, свістулькі, падсвечнікі, бірулькі, вазачкі, анёлкі, інтэр’ерныя лялькі і многае іншае. Адмысловая ўвага нададзена знаку наступнага года — каню, таму вы знойдзеце мноства вырабаў, прысвечаных гэтай грацыёзнай жывёле.

Скарыстайце магчымасць парадаваць сябе і сваіх блізкіх арыгінальнымі падарункамі, створанымі з душой і цеплынёй рук майстроў. Крама Дзеда Мароза чакае вас у Цэнтры рамёстваў да 15 студзеня з 8.00 да 18.00, выхадны — нядзеля.

Падарыце сабе і сваім блізкім часцінку навагодняга чараўніцтва!

Гэтае месца не проста прапануе эксклюзіўныя падарункі, але і дорыць адчуванне сапраўднага свята, напаўняючы сэрцы прадчуваннем цуду. А каб паглыбленне ў навагодні настрой было поўным, тут таксама арганізаваны тэматычныя выставы, якія дапамогуць вам яшчэ глыбей адчуць дух надыходзячых урачыстасцей.