Удзельнікі аўтапрабега «Дарогі 1941 года» зрабілі прыпынак у Полацку

Великой Победе посвящается

«Дарогі 1941 года» — так назвалі маршрут аўтапрабега па месцах былых баёў прадстаўнікі мясцовай беларускай нацыянальна-культурнай аўтаноміі горада Смаленска. Па­трыятычную акцыю яны пры­свяцілі 75-годдзю з пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Аўтапрабег стартаваў 15 ліпеня ў Смаленску і праследаваў па тэрыторыі Беларусі — праз Оршу, Мінск, Глыбокае, Полацк і Віцебск. У нашым горадзе
ўдзельнікі патрыятычнай акцыі наведалі Музей баявой славы, дзе для іх была праведзена цікавая і пазнавальная экскурсія, усклалі кветкі да падножжа Кургана Бессмяротнасці, зрабілі прыпынак на плошчы Свабоды, аддаўшы даніну памяці героям двух войнаў — Айчыннай 1812 года і Вялікай Айчыннай 1941-1945 гадоў.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *