Фэст сярэднявечнай культуры «Рубон-2017» у Полацку адбудзецца 1-3 верасня.
25.08.2017   //   Автор:   //   Главное, Дзень беларускага пісьменства   //   1 комментарий   //   522 Views

Фэст сярэднявечнай культуры «Рубон-2017» у Полацку адбудзецца 1-3 верасня. У фестывальныя дні ў палачан і гасцей горада з’явіцца ўнікальная магчымасць дакрануцца да Сярэднявечча!

У гэтым годзе «Рубон» зноў пройдзе на тэрыто­рыі парка ля Кургана Бессмяротнасці. Сярод шматлі­кіх новых мерапрыемстваў — сплавы на лодках, паказальныя абардажы і амаль сапраўдная бітва, што пройдзе згодна з нормамі, правіламі і тактыкай XIV-XV стагоддзяў.
Батальная праграма фестывалю будзе ўключаць турніры па правілах ранняга і развітага сярэднявечча, спаборніцтвы лучнікаў, бугурты. Асобным блокам «Рубона» плануецца фестываль аўтэнтычнай сярэднявечнай кухні, галоўнай «падзеяй» якога стануць традыцыйныя літоўскія стравы.
Акрамя таго, на «Рубоне-2017» чакаецца самая вялікая коль­касць караблёў ранняга сярэднявечча, што калі-небудзь збіраліся на фестывалях Беларусі. Увечары 1 верасня будзе працаваць шоу-праграма «In quaero de alienis», 2 верасня запланаваныя канцэрты сярэднявечнай музыкі, танцы і гульні, турніры, бугурты, манеўры па перасечанай мясцовасці, сплавы на лодках і праца некалькіх сектараў для стральбы з луку.
Таксама 2 верасня пройдуць фестываль батлейкі і тэматычныя лекторыі, майстар-класы і тэатралізаваныя анімацыі. А 3 верасня над Дзвіной загу­чаць архаічныя спевы, адбудуцца тэатралізацыя бітвы, урачыстае закрыццё фестывалю і канцэрт сярэднявечнай музыкі.
Да таго ж, на працягу 2 і 3 верасня будуць працаваць рамесная слабада, дзіцячая пляцоўка, сярэднявечная таверна, фотазона «Прылады катавання», кантактны заапарк; можна будзе паез­дзіць верхам ці на сярэднявечных дракарах.

1 комментарий to “Фэст сярэднявечнай культуры «Рубон-2017» у Полацку адбудзецца 1-3 верасня.”
  • Павел
    29.08.2017 - Ответить

    Кто-нибудь скажет по человечески- когда будет пиротехническое шоу? Почему это всегда в секрете?

Оставить комментарий