Забаўляльную праграму «Дзіцячы смех» правялі супрацоўнікі Сільніцкага СДК

Культура

Супрацоўнікі Сільніцкага СДК для выхаванцаў школьнага лагера Вароніцкай БШ  правялі забаўляльную праграму «Дзіцячы смех», прысвечаную Міжнароднаму дню абароны дзяцей.

Пачалі са спартыўнага флэшмобу. Пасля размінкі дзяцей чакалі вясёлыя гульні і конкурсы. Хто самы ўважлівы? Хто самы спрытны і кемлівы? А хто лепш за ўсіх танцуе? Юныя ўдзельнікі весяліліся, бегалі, тупалі, з задавальненнем выконвалі ўсе заданні і адказвалі на пытанні вядучых. А на завяршэнне зладзілі сапраўднае шоу мыльных бурбалак. Дарэчы, такая вясёлая сустрэча — не апошняя. Наперадзе — новыя забаўляльныя праграмы, якія падрыхтуюць для выхаванцаў школьнага лагера работнікі сельскага Дома культуры.