Супрацоўнікі Сільніцкага СДК для выхаванцаў школьнага лагера Вароніцкай БШ правялі забаўляльную праграму «Дзіцячы смех», прысвечаную Міжнароднаму дню абароны дзяцей.

Пачалі са спартыўнага флэшмобу. Пасля размінкі дзяцей чакалі вясёлыя гульні і конкурсы. Хто самы ўважлівы? Хто самы спрытны і кемлівы? А хто лепш за ўсіх танцуе? Юныя ўдзельнікі весяліліся, бегалі, тупалі, з задавальненнем выконвалі ўсе заданні і адказвалі на пытанні вядучых. А на завяршэнне зладзілі сапраўднае шоу мыльных бурбалак. Дарэчы, такая вясёлая сустрэча — не апошняя. Наперадзе — новыя забаўляльныя праграмы, якія падрыхтуюць для выхаванцаў школьнага лагера работнікі сельскага Дома культуры.









