ААТ «Полацкі малочны камбінат»: высокія поспехі і новая прадукцыя

Экономика

Новую карысную для здароўя прадукцыю прапаноўвае пакупнікам ААТ «Полацкі малочны камбінат».

Ужо знаёмая спажыўцам «Линия здоровья» гандлёвай маркі «Молочное раздолье» яшчэ больш узбагацілася на карысныя кампаненты. Як сцвярджаюць спецыялісты прадпрыемства, малако, кефір, смятана і тварог, узбагачоныя комплексам прабіётыкаў, валодаюць высокакарыснымі ўласцівасцямі для здароўя. Дарэчы, эфект спрыяльнага ўздзеяння прабіётыкаў распаўсюджваецца не толькі на страўнікава-кішэчны тракт, але і на ўвесь арганізм.

Ганарымся высокімі поспехамі полацкай прадукцыі! ААТ «Полацкі малочны кабінат» прыняў удзел у XXI Міжнароднай выставе «Продэкспо-2014», якая прайшла ў Маскве. Палачане вярнуліся дамоў з перамогамі! Залатым медалём і Дыпломам I ступені «За качество» адзначаны кефір «Полочанка» з масавай доляй тлушчу 1,5% і масла салодка-сметанковае несалёнае «Молочное раздолье» з масавай доляй тлушчу 75%. Дыпломам I ступені «За высокие потребительские свойства» ўганаравана таксама малако сухое цэльнае з масавай доляй тлушчу 26%. Сярэбраныя медалі ў конкурсе «Лучший продукт-2014» — у кефіра з масавай доляй тлушчу 2,5% і тварага з масавай доляй тлушчу 5%, а бронзавыя — у дэсерта тварожнага «Для сластён» з сушоным вінаградам і дэсерта тварожнага фруктовага «Апельсин-ананас-злаки».

Аксана ШУЙСКАЯ, Ігар ПАЛЫНСКІ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *