Аднавіўся мост каля вёскі Шпакоўшчына Астроўшчынскага сельсавета на дарозе Ветрына-Палюдавічы.
Дарожнікі ДРБУ-182 ліквідавалі выбоіны, ачысцілі дажджавыя стокі, заасфальтавалі дарогу. Пры актыўнай дапамозе ДП «Астроўшчына» добраўпарадкавана вуліца Палявая ў аднайменным аграгарадку. Старшыня сельвыканкама Вадзім Тарасевіч удзячны кожнаму, хто аказаў дзейсную дапамогу.