Аграрыі Полаччыны рыхтуюць тэхніку да веснавой сяўбы

Заботы сельские

Падрыхтоўка сельскагаспадарчай тэхнікі да веснавой сяўбы — асноўная задача, якую ў гэтыя дні вырашаюць аграрыі Полаччыны. На ўсіх мехдварах сельгаспрадпрыемстваў Полацкага раёна завяршаецца рамонт трактараў і прычапной тэхнікі, якія будуць задзейнічаны ў пасяўной кампаніі 2016 года. Многія дальнабачныя кіраўнікі падрыхтаваліся да вясны загадзя: восенню, пасля ўборкі ўраджаю, калі было лепшае фінансавае становішча, адрамантавалі прычапную тэхніку, і сёння яна чакае выезду ў поле.

IMG_7750Фото А.Марцинкевича

Сітуацыю з падрыхтоўкай тэхнікі да веснавых работ пракаментаваў намеснік начальніка па механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Полацкага райвыканкама Уладзімір Янкоўскі: «У нашых гаспадарках маецца 384 трактары. Напярэдадні зімы ўся тэхніка прайшла выбракоўку, спецыялісты вызначаліся з неабходнымі дэталямі, з тэрмінамі рамонту. Да 15 сакавіка ўсе сельгаспрадпрыемствы павінны выстраіць адрамантаваныя трактары і сеялкі ў лінейкі гатоўнасці. Ужо сёння можна сцвярджаць, што без праблем выедуць у поле механізатары сельгаспрадпрыемстваў: «Кушлікі», «Гараны-Агра», «ПС-Карпекі», «Мілк-Агра», «Новыя Гараны», «Палімір-Агра», «Вясна-энерга», «Полацкі аграсервіс». Завяршаецца рамонт тэхнікі ў КУСГП «Палата» і «Зялёнка». З раённага бюджэту выдаткавана дапамога ў памеры 500 мільёнаў рублёў для набыцця запчастак і паліва для гаспадарак, якія знаходзяцца ў складаным фінансавым стане. У гэтыя дні 6 гаспадарак — «Астроўшчына», «Э/б «Ветрынская», «Полацкі аграсервіс», «Захарнічы», «Палата» і «Зялёнка» — атрымаюць дадатковую дапамогу з раённага бюджэту ў памерах ад 50 да 100 мільёнаў рублёў».

Праца кіпіць

На мехдвары філіяла «Вясна-энерга» РУП «Віцебскэнерга» кіпела праца. Галоўны інжынер филияла Мікалай Фёдаравіч Грышчанка расказаў, што на рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі і абсталявання ўсе механізатары і спецыялісты зарэкамендавалі сябе толькі са станоўчага боку. Усяго ў філіяле налічваецца больш за 245 адзінак трактарнай і прычапной тэхнікі. Амаль усе рамонтныя работы, акрамя самых складаных, завершаны.

IMG_7734Фото А.Марцинкевича
Філіял «Вясна-энерга» штогод позна заканчвае ўборачныя работы, таму што гародніну ўбіраюць у кастрычніку, а то і ў лістапа­дзе. Потым пачынаецца асноўная пастаноўка тэхнікі на захоўванне. Па магчымасці спецыялісты імкнуцца адрамантаваць агрэгаты адразу.

IMG_7702Фото А.Марцинкевича
У 2012 годзе машынны двор філіяла пераехаў на новае месца — на тэрыторыю цяплічнага камбіната. У планах — зрабіць тут навес і абсталяваць пляцоўку.

Спецыялісты вялі наладку адрамантаванага абсталявання. Што датычыцца запчастак, то іх кіраўніцтва філіяла імкнецца набываць ужо восенню за ўласныя сродкі, а калі рамонт сур’ёзны — звяртаюцца па дапамогу да інвестара. Трэба адзначыць, што спецыялісты прадпрыемства-інвестара кантралююць і ход падрыхтоўкі да вясны, захаванне тэрмінаў рамонту.

IMG_7639Фото А.Марцинкевича
Мы пазнаёміліся з сапраўднымі прафесіяналамі сваёй справы. Зваршчыкі Уладзімір Немер, Андрэй Бабкоў, слесары Уладзімір Рудзёнак і Уладзімір Норат, токар Мікалай Дарошчанак працуюць дружна, зладжана. У кожнага — свая роля, і яны імкнуцца працаваць адказна.

IMG_7629Фото А.Марцинкевича
У філіяле сфарміраваны тры машыны тэхнічнай дапамогі, якія працуюць на палях. Працягласць тэрыторыі палёў філіяла — ад Наваполацка да мяжы з Ушацкім раёнам — 30-40 кіламетраў. Таму вельмі зручна для механізатараў, якія працуюць у полі, калі прама на месца прыедзе тэхнічная дапамога са зваркай, змазкай і палівазапраўшчык.

IMG_7605Фото А.Марцинкевича
Па выніках працы ў 2015 годзе філіял «Вясна-энерга» атрымаў ад канцэрна «Бел­энерга» сертыфікат на трактар «МТЗ-3255». Мы падзівіліся на новенькую тэхніку і пазнаёміліся з яе будучым гаспадаром — механізатарам Аляксандрам Яцэвічам. Кіраўніцтва гаспадаркі ўпэўнена, што гэты вопытны механізатар, які ўжо добра праявіў сябе на «Амкадоры», без праблем справіцца і з новым трактарам.

Па новых тэхналогіях

Добрыя ўражанні пра сябе пакінулі два маладых спецыялісты — загадчык мехдвара Аляксей Бруцкі і загадчык мехмайстэрні Міхаіл Курыленка. Маладыя спецыялісты асвойваюць новыя тэхналогіі ў працы, выкарыстоўваць сучасную аргтэхніку. Праз інтэрнэт наладжваюць сувязі з партнёрамі, хутка прымаюць заяўкі, афармляюць дагаворы. Навучыліся працаваць з навігацыйным абсталяваннем, якое кантралюе працу 57 адзінак тэхнікі. Сістэма кантролю дазваляе ўбачыць, на якой адлегласці знаходзіцца тая ці іншая тэхніка, колькі яна зрасходавала паліва. На думку кіраўніцтва філіяла, такі кант­роль дапамагае дысцыплінаваць работнікаў і прадухіляе крадзеж паліва.

На палях

Цёплае надвор’е спрыяе вывазцы на палі арганічных угнаенняў. Уся прычапная тэхніка і агрэгаты скамплектаваны для гэтай неабходнай працы. У філіяле ёсць запас і мінеральных угнаенняў. Апошнім механізатары вывезуць на палі фосфар. Захаванне тэрмінаў унесення ўгнаенняў у глебу — адзін са складальнікаў паспяховага будучага ўраджаю. Пра гэта спецыялісты філіяла добра ведаюць.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *