19 кастрычніка пад эгідай Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь стартуе добраахвотная акцыя «Чысты лес».
Полацкі лясгас запрашае ўсіх неабыякавых жыхароў горада і раёна далучыцца і навесці парадак на тэрыторыях ляснога фонду, што прылягаюць да населеных пунктаў Полаччыны.
Для ўдзелу ў акцыі можна звяртацца ў любое лясніцтва.