Створаны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускага пісьменства ў Полацку 3 верасня 2017 года. Адпаведнае рашэнне змешчана ў Пастанове Саўміна №894 ад 1 лістапада 2016 года, размешчанай на сайце ўрада.
Згодна з дакументам, фінансаванне падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў Дня пісьменства даручана ажыццявіць за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, прадугледжаных дзяржаўным органам на правядзенне цэнтралізаваных мерапрыемстваў, а таксама іншых крыніц.
Узначаліла арганізацыйны камітэт намеснік Прэм’ер-міністра Наталля Качанава, намеснікамі старшыні арганізацыйнага камітэта сталі міністр інфармацыі Лілія Ананіч і старшыня Віцебскага аблвыканкама
Мікалай Шарстнёў.
![](https://www.pvestnik.by/wp-content/themes/news-portal-pro/img/logo.png)