Святочную калону Полацкага раёна на абласных дажынках ўзначаляць работнікі культуры

Заўтра, 8 кастрычніка, у г.Сянно на абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2016» збяруцца лепшыя прадстаўнікі земляробчай прафесіі з усіх раёнаў Віцеб­скай вобласці. Па традыцыі абласное свята пачнецца з урачыстага шэсця дэлегацый па вуліцах адноўленага Сянно. Святочную калону Полацкага раёна ўзначаляць работнікі культуры, яны з гонарам пранясуць герб і сцяг Полацка, хлебны каравай. Упрыгожаць нашу калону і […]

Продолжить чтение

Гаспадарка «П-С Карпекі» Полацкага раёна прызнана пераможцай рэспубліканскага агляду-конкурсу

На зямлі павінен быць парадак — такі галоўны прынцып працы кіраўніка сельгаспрадпрыемства «П-С Карпекі» Аляксандра Кавалёва і галоўнага агранома гэтай гаспадаркі Іны Ванславовіч (на фота). Па выніках рэспубліканскага агляду-конкурсу «Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм і комплексаў» гэтая гаспадарка Полацкага раёна прызнана пе­раможцай сярод сельгаспрад­прыемстваў.Названы конкурс право­дзіцца штогод, і яго мэты — […]

Продолжить чтение

Палачане ў ліку пераможцаў абласнога спаборніцтва за дасягненне лепшых вынікаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур.

Надышоў час узважыць хлебны каравай 2016 года. Ужо на гэтым тыдні, 8 кастрычніка, у г.Сянно на традыцыйным абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2016» бу­дуць адзначаны пераможцы спаборніцтва за дасягненне лепшых вынікаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур. Да гонару палачан, на сцэну абласнога свята будуць запрошаны і нашы землякі — самыя руплівыя хлебаробы, якія шчыравалі ў […]

Продолжить чтение

Па выніках полацкага раённага спаборніцтва сярод аператараў машыннага даення ў перадавікі выйшла Наталля Радзько з ААТ «Новыя Гараны»

Па выніках раённага спаборніцтва сярод аператараў машыннага даення за ліпень у перадавікі выйшла Наталля Радзько з фермы Н.Гараны №1 ААТ «Новыя Гараны». Павін­шаваць працавітую жанчыну з працоўнай перамогай па традыцыі прыехаў старшыня Полацкага райкама прафсаюза работнікаў агра­прамысловага комплексу Аляксандр Дабраслаўскі. З пераможцай прафсаюзны лідар сустрэўся па месцы яе жыхарст­ва — у аграгарадку Новыя Гараны. Наталля Васільеўна […]

Продолжить чтение

У філіяле «Гараны-Агра» ААТ «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў» ушаноўвалі чарговага тысячніка

У пятніцу ў філіяле «Гараны-Агра» ААТ «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў» ушаноўвалі чарговага тысячніка — пераможцу жніва-2016. Вадзіцель гаспадаркі Васіль Рагаўцоў стаў другім у Полацкім раёне тысячнікам на перавозцы збожжа. Павіншаваць пераможцу прыехалі намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Полацкага райвыканкама Наталля Крывец, старшыня Полацкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Святлана Янічак, старшыня Полацкага райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу […]

Продолжить чтение

Полацкія сяльгаспрадпрыемствы дапамагалі ўбраць сяльчанам збожжа на прысядзібных участках

На мінулым тыдні поўным ходам ішла малацьба збожжавых не толькі на палях гаспадарак Полацкага раёна, але і на прысядзібных участках сяльчан. Дапамогу тэхнікай насельні­цтву традыцыйна аказваюць кіраўнікі сельгаспрадпрыем­стваў. Сёлета жыхарам Палатоў­скага сельсавета дапамагаюць 3 камбайны КУСГП «Палата» і трактар для адвозкі збожжа. 2 зернеўборачных камбайны ААТ «Новыя Гараны» ўвесь мінулы тыдзень і выхадныя шчыравалі на агародах […]

Продолжить чтение

Першыя тысячнікі Полаччыны прымалі віншаванні

Нарэшце дачакаліся мы першых тысячных намалотаў ураджаю-2016. У сераду на мехдвары філіяла «Гараны-Агра» ААТ «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў» ушаноўвалі першых у Полацкім раёне тысячнікаў: экіпаж камбайнераў, які намалаціў тысячу тон залатога збожжа, і вадзіцеля, занятага на перавозцы ўра­джаю. Учора мы знаёміліся з яшчэ адным экіпажам-тысячнікам з гэтай жа гаспадаркі. Герояў урачыстасці — старшага камбайнера Пятра Каркліня, кам­байнера […]

Продолжить чтение

Працаўнікі ДП «Астроўшчына» Полацкага раёна выканалі больш за 70% ад плану ўборкі

Хлеб яшчэ на полі. Напярэдадні выхадных — раніцой у пятніцу — у дыспетчарскую ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама паступілі звесткі, што сельгаспрадпрыемствамі раёна ўбрана крыху больш за палову пасеяных збожжавымі і зернебабовымі культурамі плошчаў. Напярэдадні, калі ішоў дождж, агульнымі намаганнямі за дзень хлебаробы раёна намалацілі ўсяго 85 тон збожжа. Дажджлівае надвор’е аказала ўплыў на тэмпы ўборкі хлеба […]

Продолжить чтение

Падведзеныя вынікі Полацкага раённага спаборніцтва сярод малочнатаварных ферм і аператараў машыннага даення за ліпень

Па выніках раённага спаборніцтва сярод малочнатаварных ферм і аператараў машыннага даення за ліпень у лідары зноў выйшлі жывёлаводы, якія ўжо былі першымі ў працы. Сярод ферм лепшыя паказчыкі па вытворчасці малака паказаў калектыў фермы Арцюхі філіяла «Гараны-Агра» ААТ «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў» (загадчыца Зоя Даражынская). Ад 400 кароў жывёлаводы атрымалі 277,2 тоны малака, сярэдні ўдой на рагулю […]

Продолжить чтение

ААТ «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў» прынята 60% дзяржзаказу.

Поўным ходам ідзе прыёмка збожжа на ААТ «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў». Па стану на ўчарашнюю раніцу перапрацоўшчыкамі ўжо прынята і на­дзейна захоўваецца 60%  дзяржзаказу. Неспрыяльнае для ўборкі збожжа надвор’е аказала ўплыў на яго якасць: у асноўным, гаспадаркі прывозяць збожжа 4-га класа. Найбольш актыўна здаюць ураджай Верхнядзвінскі, Докшыцкі, Пастаўскі і Полацкі раёны. Чатыры нашы гаспадаркі — «Кушлікі», філіял […]

Продолжить чтение