Полацкія сяльгаспрадпрыемствы дапамагалі ўбраць сяльчанам збожжа на прысядзібных участках

Заботы сельские

На мінулым тыдні поўным ходам ішла малацьба збожжавых не толькі на палях гаспадарак Полацкага раёна, але і на прысядзібных участках сяльчан.
Дапамогу тэхнікай насельні­цтву традыцыйна аказваюць кіраўнікі сельгаспрадпрыем­стваў. Сёлета жыхарам Палатоў­скага сельсавета дапамагаюць 3 камбайны КУСГП «Палата» і трактар для адвозкі збожжа. 2 зернеўборачных камбайны ААТ «Новыя Гараны» ўвесь мінулы тыдзень і выхадныя шчыравалі на агародах у населеных пунктах Гаранскага сельсавета. Традыцыйна сяльчане звяртаюцца з просьбай убраць ячмень, авёс, жыта і пшаніцу.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *