Галасавалі ў дзелавой, добразычлівай атмасферы

Главное

На ўчастку для галасавання №54 у Чарнаруччы-1 у будынку адміністрацыйнага корпуса філіяла «Вясна-энерга» РУП «Віцебскэнерга» жыхары вёсак Чарнаручча- 1, Чарнаручча-2, Тросніца, Глінішча, Бельчыца і Вяснянка Экіманскага сельсавета галасавалі ў дзелавой, добразычлівай атмасферы.

Выбарчую камісію на гэтым участку ўпершыню ўзначаліў Аляксандр Дабраслаўскі, які да выканання сваіх абавязкаў паставіўся вельмі адказна. Паміж членамі камісіі дакладна размеркаваў абавязкі, паклапаціўся, каб усе выбаршчыкі змаглі без перашкод рэалізаваць сваё канстытуцыйнае права. Для 7 маладых выбаршчыкаў, якія павінны прыйсці галасаваць упершыню, камісія падрыхтавала падарункі — шакаладкі, блакноты, паштоўкі з выявай Полацка і буклеты пра Полацк.

У 8 гадзін раніцы выбарчая камісія, назіральнікі, а таксама дзяжурныя прадстаўнікі Полацкага РАУС і Полацкага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях былі гатовыя да сустрэчы з выбаршчыкамі.

Вельмі дарэчы былі салодкія падарункі, падрыхтаваныя камісіяй для першых выбаршчыкаў, якія завіталі на ўчастак. Распачалі выбары-2015 мнагадзетныя бацькі Святлана і Андрэй Пушкаровы, якія прыйшлі галасаваць разам з рабятамі. У сям’і выхоўваюцца пяцёра дзяцей: родныя сын і дачка, а таксама трое прыёмных — Мікітка, Коля і Мацвей. Малыя з цікавасцю пазіралі наўкола, радаваліся ўручаным шакаладкам. Бацькі і дачка Ганна атрымлівалі бюлетэні і рабілі свой выбар — галасавалі за мір, дабрабыт, светлую будучыню. Маці вялікай сям’і Святлана Віктараўна расказала, што яны з мужам Андрэем Пятровічам лічаць, што дзень выбараў — незвычайны, святочны, падзея для ўсёй сям’і.

З васьмі гадзін раніцы пачаў працаваць і буфет у сталовай філіяла «Вясна-энерга» РУП «Віцебскэнерга». «Вельмі хочацца парадаваць выбаршчыкаў вялікім выбарам агародніны, кулінарнымі і кандытарскімі вырабамі», — распавяла загадчыца сталовай Алена Дзямідовіч. У добрым настроі была і прадавец Марына Шкарубская.

У 11 гадзін усіх выбаршчыкаў гэтага ўчастка запрашаў на канцэрт творчы калектыў «Полацкія россыпы».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *