“Хто працуе – той і святкуе!” — так называецца выстава вырабаў полацкіх майстроў, падрыхтаваная Цэнтрам рамёстваў на алеі, дзе, нібы па чараўніцтве, у святочныя дні ўзнік “Горад майстроў”…
У гэтым годзе Дзень горада ў Полацку сабраў каля 300 рамеснікаў з розных куткоў Беларусі,якія дэманструюць багатую палітру сваіхуменняў. Вырабы з дрэва, скуры, тэкстылю,эпаксіднай смалы, жывапіс, гальваніка, кераміка і шмат іншых рукатворных цудаўможна не толькі пабачыць, але і набыць у якасці сувеніра з горада над Дзвіной або падарунка для блізкіх. Хосьці ўжо прыдбаў мяккую цацку для дзіцяці, хтосьці – інтэр’ерную ляльку для сябе, гаспадынькі прыцэньваюцца да гліняных слоікаў ды ваўняных бактусаў, гаспадары – да шкляных штофаў ды скураных папернікаў. З цікавасцю госці “Горада майстроў” далучаюцца да майстар-класаў, назіраюць за спрытнымі рухамі каваля і з задавальненнем “знаёмяцца” бліжэй з забаўнай тантамарэскай…

Мабыць, не застанецца ніводнага ўдзельніка і гостя свята, які не зазірнена алею, поўную прыгажосці і майстэрства. Вы яшчэ не былі? Паспяшайцеся!