Хлебаробы Полацкага раёна імкнуцца скарыстаць для ўборкі ўраджаю кожную хвіліну

Заботы сельские

Паспела залатое збожжа, хлебаробы Полацкага раёна выехалі ў поле і імкнуцца скарыстаць для ўборкі хлебнага ўраджаю кожную хвіліну добрага надвор’я.
Працавалі ўсе выхадныя, план уборкі збожжавых і зернебабовых за некалькі дзён выкананы на 12,7 працэнта. У лідарах па намалоце ДП «Астроўшчына» з лічбай 988 тон збожжа, больш за 700 тон намалацілі камбайнеры УП «Полацк-Мілк», больш за 600 тон — працаўнікі філіяла «Вясна-энерга» РУП «Віцебскэнерга».

Сярэдняя ўраджай­насць збожжавых культур — 35 цэнтнераў з гектара, самая высокая — 57,1 ц/га — ва УП «Полацк-Мілк». Гэты вынік лепшы ў Віцебскай вобласці!

Хлебаробам Полаччыны належыць убраць плошчу 13457 гектараў, сярод гаспадарак самы вялікі збожжавы і зернебабовы клін ва УП «Полацк-Мілк» — 1427 гектараў.

Традыцыйна сярод удзель­нікаў уборачнай — экіпажаў камбайнаў і вадзіцеляў, занятых на адвозцы збожжа, — разгорнута раённае спаборніцтва.

Фото носит иллюстративный характер.