У сталічным выдавецтве «Чатыры чвэрці» выйшла ў свет чарговая кніга Ганаровага грамадзяніна горада Полацка Надзеі Салодкай «Смеху варта».
На гэты раз аўтар прадставіла сваю творчасць вершаванымі гумарэскамі, песнямі з гумарыстычным падтэкстам, невялічкімі празаічнымі замалёукамі з жыцця. Гэта ўжо дзясятая кніга нашай зямлячкі, выдадзеная згаданым выдавецтвам за яе творчы шлях.