На Полаччыне пачалося жніво

Актуальное Заботы сельские

На палі гаспадарак Полацкага раёна ва ўборачную пару бягучага года выйдуць 50 камбайнаў, яшчэ два — Полацкага ліцэя сельгасвытворчасці.

План уборкі зерневых і зернебабовых па Полацкім раёне — 12838 га, самы вялікі зерневы клін у філіяле «Гараны-Агра» (1496 га), самы малы — у ліцэі сельгасвытворчасці (435 га). На мінулым тыдні ўсе гаспадаркі, акрамя ліцэя, выехалі на палі. Больш за іншых — 107 га — убралі працаўнікі КУП «Захарнічы», намалацілі 338 тон зерня. У гаспадарках «Гараны-Агра», «П-С Карпекі», «Полацк-Мілк» ураджайнасць перавысіла 40 ц/га, а на палях ААТ «Кушлікі» аддача ад хлебнага поля — 55 ц/га. Гаспадаркі «Захарнічы» і «Полацк-Мілк» выкарыстоўваюць новы метад нарыхтоўкі кармоў, багатых на бялок: плюшчэнне зерня з кансервантам.

Працягваецца нарыхтоўка кармоў. На ўмоўную галаву жывёлы ў сярэднім па раёне назапашана 14,25 ц.к.а.