На Полаччыне вызначылі лідараў па вытворчасці малака і вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы

Заботы сельские

Па выніках працы за верасень і ІІІ квартал бягучага года вызначыліся лідары ў вытворчасці малака і вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы.

Малочна-таварная ферма “Кауны” УП “ПС-Карпекі”, якую ўзначальвае Настасся Радзько, заняла першае месца ў раённым і другое ў абласным вытворчым спаборніцтве па выніках квартала. Калектыў фермы ад замацаванай групы з 299 кароў атрымаў за месяц 2028,9 тоны малака гатунку “экстра”, прырост валавай вытворчасці да ўзроўню мінулага года – 111%. Таварнасць прадукту – 94%.

    Сярод аператараў машыннага даення ў раённым спаборніцтве перамога за Наталляй Каваленка з фермы “Шацілава” ААТ “Новыя Гараны”. Жанчына дасягнула сярэдняга ўдою ад каровы за месяц – 659 кг “белага золата”. Сярод маладых даярак лепшы вынік у працы прадэманстравала Алена Каваленка з фермы “Галякова” ААТ “Кушлікі”, якая ў сярэднім надаіла ад рагулі 417 кг.

    Сярод аператараў па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы па выніках месяца лепшы паказчык у Ірыны Булатавай з комплекса “Кушлікі” ААТ “Кушлікі”. Жывёлавод абслугоўвае групу з 85 цялят, сярэднесутачная прывага – 813 г. Па выніках працы за квартал сярод даільных залаў лідзіруе ферма “Домнікі” УП “Гараны-Агра” (кіраўнік фермай Настасся Жак). Вынікі працы пераможцы: ад 120 кароў атрымана 716,5 тоны малака, прырост валавай вытворчасці да адпаведнага перыяду мінулага года – 123,6%, прадукцыйнасць дойнага статка з пачатку года 5971 кг, таварнасць малака – 92%, рэалізавана прадукту сортам “экстра” – 100%.

    За дасягнутыя ў працы поспехі жывёлаводаў заахвоцілі прафсаюзнымі граматамі.