Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік запрашае жыхароў і гасцей горада далучыцца 22 мая да міжнароднай акцыі «Ноч музеяў» (ПРАГРАМА)

Актуальное Культура

Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік запрашае жыхароў і гасцей горада далучыцца 22 мая да міжнароднай акцыі «Ноч музеяў». Музеі запаведніка традыцыйна адчыняць свае дзверы для наведвальнікаў вечарам (з 18.00 да 23.00) і прапануюць спецыяльную праграму, якая ўключае выставы і мерапрыемствы, канцэрты і цікавыя сустрэчы.

Музей гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора
18.00-23.00 — выстава «Светёлка въпокоевая»: жыллё палачаніна XVI–XVIII стагоддзяў» (з музейнага збору).

Краязнаўчы музей
19.00 — сустрэча з майстрами спорту міжнароднага класа па паўэрліфтынгу Сяргеем Мураўёвым і Дзмітрыем Яневічам «Выхо­дзяць на арэну асілкі…».

Музей беларускага кнігадрукавання
(музейны дворык)

18.00-21.00 — інтэрактыўная пляцоўка «Паперадром» (творчыя майстэрні па вырабе паперы і папяровага дэкору).

Домік Пятра I
Крэатыўпраект «Там, дзе карані твае…»:
18.00, 19.00, 21.00 — імерсіўная экскурсія «Цяпло роднай хаты»,
18.00-23.00 — выстава «Мікалай Геноў: фотапогляд на Полацк 1950-х гадоў»,
19.30 — прэзентацыя фільма Ігара Супранёнка «Школа майстэрства» з удзелам аўтара,
20.00 — музычная гасцёўня «Ну, Геновы! Усе артысты!» з удзелам прадстаўнікоў роду Геновых.

Прыродна-экалагічны музей
12.00-15.00 — міні-заапарк ля сцен вежы­(аддзел экалагічнага выхавання Полацкага РЦДіМ),
12.00 — майстар-клас па стварэнні пано ў тэхніцы кінусайга,
18.00-23.00 — выстава «Знікаючая флора: 40 гадоў Чырвонай кнізе Беларусі» (фотаработы
В.Белякова і творы майстроў народнага клуба «Рошва» ў тэхніцы лапікавага шыцця),
18.00, 20.00 — міні-экскурсія па музейным ландшафтным садзе,
18.30 — інтэлектуальны батанічны аўкцыён «Мой чырвонакніжнік»,
18.00-22.00 — музейны квэст «У пошуках таямнічай расліны».

Мастацкая галерэя
18.00-23.00 — выстава «Пушкин. Гоголь. Графика Юрия Люкшина из фондов Пушкинского заповедника»,
18.00-23.00 — выстава жывапісу Уладзіміра Пракапцова «Мая Беларусь»,
19.00-20.00 — прэзентацыя інтэрактыўнага праекта «Фрэска».

Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я
18.00-23.00 — выстава «Квітнеючыя сады маляванкі»,
18.00 — майстар-клас па роспісе ільняной сумкі ў тэхніцы «маляванка».

Музей-бібліятэка Сімяона Полацкага
18.00-23.00 — выстава аднаго прадмета «Вяртанне забытага імя».

Дзіцячы музей
10.00-22.00 — дзіцячы квэструм «Путешествие начинается с чемодана?» (для сямейнага наведвання),
18.00 — літаратурны візіт «Я з кнігай адкрываю свет»: сустрэча з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, дзіцячай паэтэсай Ірынай Багданавай.

Канцэртная зала Сафійскага сабора
22.00 — канцэртная праграма «Маленькая ночная серенада» ў выкананні камернага аркестра «Европа-Центр». Дырыжор — Раіль Садыкаў.

З 18.00 да 23.00 уваход у музеі: дзецям — бясплатна, дарослым — па льготным квітку.

Гасцей музейнай ночы таксама будзе чакаць cувенірная лаўка (вул.Ніжне-Пакроўская, 22).
Просім улічваць супрацьэпідэмічныя меры пры наведванні нашых мерапрыемстваў!