Мікалай Баратынскі, намеснік старшыні Полацкага райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні:
— Паважаныя працаўнікі палёў і ферм! Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды прафесійнага свята — Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу!
Тое, што сёлета намалочана 40,1 тысячы тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці 31,1 цэнтнера з гектара — ваша заслуга. Кожны ўнёс важкі ўклад у агульнараённы каравай.
Найбольшы валавы збор зерня забяспечылі філіял «Гараны-Агра» ААТ «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў» (дырэктар Аляксандр Калтуноў), ААТ «Кушлікі» (дырэктар Фёдар Завацкі), ДП «Астроўшчына» (кіраўнік Аляксандр Ярахновіч). Высокія паказчыкі па вытворчасці кармоў ва УП «Палімір-агра» (дырэктар Яўген Антоненкаў), у ААТ «Кушлікі» (дырэктар Фёдар Завацкі).
Выраблена 4,9 тысячы тон алейнага насення рапсу пры сярэдняй ураджайнасці 16,5 цэнтнера з гектара. Вытворчасць бульбы па раёне склала 7,6 тысячы тон пры ўраджайнасці 316 цэнтнераў з гектара. Нарыхтавана 57,2 тысячы тон травяных кармоў, што ў пераліку на ўмоўную галаву жывёлы — 24,3 цэнтнера кармавых адзінак.
Мы ў поўным аб’ёме выканалі заданне на пастаўку хлеба па дзяржзаказе, напоўнілі засекі насеннем на наступны год, забяспечылі неабходны запас фуражу для жывёлагадоўлі. Створаны моцны падмурак для далейшага развіцця сельскагаспадарчай галіны раёна і павелічэння дабрабыту сялян.
Пэўныя поспехі дасягнуты гаспадаркамі раёна і ў галіне жывёлагадоўлі: за 10 месяцаў бягучага года атрымана 38,3 тысячы тон малака, 3,6 тысячы тон прадукцыі вырошчвання буйной рагатай жывёлы. Сярэдні ўдой «белага золата» ад каровы склаў 3722 кілаграмы, сярэднесутачная прывага цялят — 523 грамы. У галіне жывёлагадоўлі высокія паказчыкі стабільна ўтрымліваюць працаўнікі філіяла «Вясна-энерга» РУП «Віцебскэнерга» (кіраўнік Яўген Набебін), ААТ «Новыя Гараны» (кіраўнік Сяргей Дземідзёнак), філіяла «Гараны-Агра» ААТ «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў» (дырэктар Аляксандр Калтуноў).
Аграрыямі ўжо зроблены задзел на 2021 год: пасеяна 9,4 тысячы гектараў азімых зерневых, 2,2 тысячы гектараў азімага рапсу, узнята 5,1 тысячы гектараў зябліва. Дзякуй вам, паважаныя аграрыі, за вашу мужную працу. З гонарам мы адзначаем вашы поспехі і працягваем імкнуцца наперад. Усім сельгасарганізацыям неабходна замацаваць у сваёй працы галоўныя прынцыпы — жорсткую выканаўчую дысцыпліну і дыктатуру тэхналогій. І тады любыя задачы нам будуць па плячы.