Народны тэатр гульні «Грыбны сезон» Полацкага раённага Цэнтра культуры атрымаў дыплом за I месца

Культура Люди

Падведзены вынікі абласнога конкурсу сцэнарыяў і сцэнарных распрацовак па рабоце з пажылымі людзьмі.

У ліку пераможцаў — палачане. У намінацыі «Лепшая сцэнарная распрацоўка, сцэнарый мерапрыемства для людзей пажылога ўзросту» дыплом за I месца атрымаў народны тэатр гульні «Грыбны сезон» Полацкага раённага Цэнтра культуры за сцэнарый народнай вячоркі «Цешчыны зборы» (аўтары — рэжысёры калектыву Аляксей Зуеў і Вольга Фёдарава). Дыпломам за III месца ў той жа намінацыі ўзнагароджаны творчы тандэм аўтараў Полацкага РЦК у складзе мастацкага кіраўніка Алены Кабяковай і загадчыка аддзела аматарскай творчасці і культурна-забаўляльнай дзейнасці Святланы Лазарэнка за сцэнарый вечара адпачынку «Залатыя гады жыцця».

Кацярына ПАУЛОВІЧ, рэдактар Полацкага РЦК.