Новая кніга «Санеты» полацкай паэтэсы, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі і народнага літаратурнага аб’яднання «Наддзвінне» Галіны Загурскай адзначана абласной літаратурнай прэміяй імя Петруся Броўкі за 2024 год.
-Год у творчым плане выдаўся ўдалым, — адзначыла Галіна Пятроўна. — Хоць намі і кіруе натхненне, але ж вельмі важна, калі тваю творчасць станоўча ацэньваюць. Гэта дадатковы стымул для далейшай дзейнасці. Для мяне быў радасным сам выхад кнігі «Санеты», якая складаецца суцэльна з вершаў, напісаных у форме асобных санетаў, іх цыклаў і вянкоў, прысвечаных Беларусі і беларусам.

На пачатку года выйдзе яшчэ адна кніга, якая прысвечана Полацку і палачанам «Жывуць у Полацку стагоддзі…». Жадаем далейшага творчага натхнення.
Кніга прэзентавалася ў Полацку, Верхнядзвінску, Міёрах, Наваполацку і вельмі прыхільна была ўспрынята слухачамі. Галіна Пятроўна паведаміла, што ў мінулым годзе неаднаразова сустракалася з дзіцячай аўдыторыяй з нагоды напісання яшчэ дзьвюх кніг для дзяцей «Падарожжа ў птушынае царства» і «Падарожжа ў краіну звяроў».
Тамара Філімонава.