Падведзены вынікі абласнога этапа рэс­публіканскага конкурсу гульнёвых праектаў

Молодежь

Падведзены вынікі абласнога этапа рэс­публіканскага конкурсу гульнёвых праектаў «Играют дети — играем мы!».

Гульнёвы праект «Беларускі карагод» каманды Полацкага раённага цэнтра дзяцей і моладзі, падрыхтаванай педагогамі Л.І.Мінчанка, Ю.Г.Буднік і І.У.Кіяшкінай, заняў І месца ў дзіцячым конкурсе «Играем мы!».


На працягу праграмы былі прадэманстраваны розныя віды гульняў. У ролі вядучых удала выступілі Насця Мінчанка і Каця Сысоева, а ў ролі артыстаў, якія праводзілі гульні, — Каця Яскевіч, Віка Сцепаненка, Максім Бігаеў і Паліна Гарбаценка.

Пераможцы адзначаны Дыпломам I ступені. Віншуем!

Елізавета Борбат.