Падведзены вынікі раённага спаборніцтва па вытворчасці малака за першы месяц гэтага года

Экономика

Падведзены вынікі раённага спаборніцтва па вытворчасці малака за першы месяц гэтага года. Сярод малочнатаварных ферм першае месца ў МТФ Новыя Гараны ААТ «Новыя Гараны» пад кіраўніцтвам Надзеі Бортнікавай. Дойны статак на гэтай ферме налічвае 146 галоў. Валавая вытворчасць малака за месяц склала 81,6 тоны, што да адпаведнага ўзроўню мінулага года дала прырост на 16%. У сярэднім ад каровы тут атрымалі 559 кг малака.

Лепшым аператарам машыннага даення прызнана Іна Кавалёва з фермы Новыя Гараны. За Інай Мікалаеўнай замацавана 36 галоў, ад якіх аператар атрымала 24,3 тоны малака за месяц, а сярэдні ўдой склаў 675 кг.

Сярод маладых аператараў машыннага даення ў лідары выйшла Юлія Шаркевіч, якая працуе ў МТФ Кауны ПУП «П-С Карпекі». Колькасць кароў у дойным статку Юліі Міхайлаўны складае 40 галоў, усяго за месяц дзяўчына надаіла 17 тон, а ў сярэднім ад каровы атрымала 425 кг малака.

Віншуем з перамогай! Раўняемся на лідараў!

Варвара МАРОЗАВА.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *