Палачанка атрымала дыплом за 3 месца на фестывалі-конкурсе беларускай эстраднай песні

Культура

Салістка народнай студыі эстраднага майстэрства «ТАНДЭМ» Полацкага РЦК Вольга Хількевіч атрымала дыплом за 3 месца на фестывалі-конкурсе беларускай эстраднай песні маладых аўтараў і аўтарскіх калектываў у намінацыі «Аўтар-выканаўца».

Конкурс быў арганізаваны галоўным ўпраўленнем ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага аблвыканкама і ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці». Вольга прадставіла на конкурс відэаверсію выканання свайго аўтарскага твора «Неба на тваіх далонях».