Палачанка Іна Кавалёва зноў выйшла ў пераможцы раённага спаборніцтва сярод аператараў машыннага даення

Заботы сельские

Аператар машыннага даення з фермы Новыя Гараны  №1 ААТ «Новыя Гараны» Іна Кавалёва, вядомая чытачам па публікацыях у нашай газеце, зноў выйшла ў пераможцы раённага спаборніцтва сярод аператараў машыннага даення за жнівень. У абласным спаборніцтве Іна Мікалаеўна заняла ганаровае ІІІ месца.

Наша працавітая зямлячка стабільна дэманструе высокі прафесіяналізм у працы: за месяц ад сваёй групы з 37 рагуль надаіла 29,8 т малака, сярэдні ўдой на карову склаў 805 кг «белага золата».

Сярод малочнатаварных ферм у пераможцы раённага спаборніцтва за жнівень выйшаў таксама вядомы на Полаччыне калектыў фермыАрцюхі філіяла «Гараны-Агра» ААТ  «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў», які ўзначальвае Зоя Даражынская. Жывёлаводы атрымалі за месяц ад дойнага статка з 375 кароў 292,3 т малака — валавы прырост склаў 102% да адпаведнага перыяду мінулага года. Дасягнулі сярэдняга ўдою на карову 723 кг малака, гатункам «экстра» рэалізавалі 78% каштоўнай прадукцыі.

Сярод маладых аператараў машыннага даення ва ўзросце да 31 года лепш за іншых у жніўні працавала Ірына Салаўёва з фермы Ухвішча ААТ «Блізніца»: валавы надой — 19,8 т малака ад 46 кароў, сярэдні ўдой — 430 кг.

За дасягнутыя поспехі ў працы перадавікоў заахвоцілі Віцебскі абкам і Полацкі райкам прафсаюза работнікаў АПК.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *