Полацкіх перадавікоў сельгасвытворчасці ўшанавалі ў Віцебску

Важное Заботы сельские

Дэлегацыю Полацкага раёна з 9 чалавек узначальвалі намеснік старшыні Полацкага райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мікалай Баратынскі і старшыня Полацкага райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Дабраслаўскі.

Гонару пабываць на ўрачыстасці ўдастоілі лепшых жывёлаводаў Полацкага раёна: Валянціну Тэклю, аператара па адкорме буйной рагатай жывёлы
УП «Блізніца»; Сяргея Аўдошку, аператара машыннага даення філіяла «Вясна-энерга» РУП «Віцебскэнерга»; Алу Гайковіч, жывёлавода філіяла «Гараны-Агра» ААТ «Полацкі КХП»; Наталлю Радзько і Аксану Валеўка, аператараў машыннага даення ААТ «Новыя Гараны»; Таццяну Бараду, аператара па штучным асемяненні жывёлы філіяла «Гараны-Агра» ААТ «Полацкі КХП»; Асю Храмцову, заатэхніка-селекцыянера ААТ «Новыя Гараны».

cof

За адданую, шматгадовую, нястомную працу на фермах, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў у адрас перадавікоў сельскагаспадарчай галіны гучалі шчырыя словы ўдзячнасці ад намесніка старшыні Віцебскага аблвыканкама Барыса Яфрэмава, старшыні Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Мікалая Лабушава, старшыні Віцебскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Віктара Гутарава, старшыні Віцебскага абласнога аграпрамысловага саюза Сяргея Седукова і старшыні Віцебскай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Галіна Жаланава.

Усіх перадавікоў чакалі падарункі і незабыўны канцэрт. Наталлі Радзь­ко ўручылі Падзяку Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, Але Гайковіч — Ганаровую грамату Віцебскага абкама прафсаюза работнікаў АПК, Асе Храмцовай — Ганаровую грамату Беларускага рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў АПК. Віншуем!