Сельгасарганізацыі Полацкага раёна рыхтуюцца да зімовага стойлавага ўтрымання буйной рагатай жывёлы

Заботы сельские

Сельгасарганізацыі Полацкага раёна рыхтуюцца да зімовага стойлавага ўтрымання буйной рагатай жывёлы. Надзейнае плячо ў гэтай справе ім падставілі гараджане: за арганізацыямі і прадпрыемствамі г.Полацка адпаведна з распараджэннем Полацкага райвыканкама замацавана 7 гаспадарак, размеркаваны даручэнні па навядзенні парадку на жывёлагадоўчых аб’ектах.

У ДП «Астроўшчына», дзе актыўна ідуць рэканструкцыя і будаўніцтва ферм, ёсць патрэба ў працоўных руках спецыялістаў КУП «ЖКГ г.Полацка», Наваполацкага завода тэхналагічных металаканструкцый, Полацкай дыстанцыі пуці, філіяла «Мастоўдрэў». Гарадскія памочнікі вырабляюць вароты для новай фермы, робяць разводку водаправода ў жывёлагадоўчым памяшканні, правядуць добраўпарадкаванне і рамонт фермы «Ліц­вінава».

На мінулым тыдні закіпела праца ва УП «Блізніца». Спецыялісты ВУ «Полацк­газ» прыступілі да разводкі водаправода на адной з ферм і абкашвання тэрыторый. Полацкі лясгас выдзеліў піламатэрыялы, а працаўнікі з УП «Полацкія напіткі і канцэнтраты» адрамантуюць кармушкі. З дапамогай інтэграцыйнай структуры ААТ «Полацкі малочны камбінат» будзе адрамантаваны і пафарбаваны дах адной з ферм.

Шэфы з Полацка працуюць на аб’ектах КУСГП «Зялёнка», «Палата», ААТ «Полацкі аграсервіс», УП «Э/б Ветрынская». У пятніцу на ферме «Залессе» УП «Э/б Ветрынская» мы напаткалі за працай зваршчыка з філіяла «Полацкводаканал» Анд­рэя Данілкіна (на фота), які рамантаваў паілкі для цялушак. Такую ж працу ён зрабіў на ферме «Багушова» гэтай гаспадаркі. Мужчына дапамагае сялянам з разуменнем важнасці пастаўленых задач. Напярэдадні зімы самім працаўнікам сельгаспрадпрыемстваў праблематычна справіцца з усімі сваімі клопатамі з-за пастаяннай занятасці, недахопу сродкаў, спецыя­лістаў і часу. Зараз на палях гаспадарак актыўна вядзецца ўзворванне зябліва.

Гарадскія памочнікі актыўна дапамага­юць сялянам. Ёсць надзея, што агульнымі намаганнямі жывёлагадоўчыя памяшканні і тэрыторыі вакол іх набудуць новы выгляд і зімоўка ў буйной рагатай жывёлы будзе камфортнай. Праца на фермах працягнецца ўвесь бягучы тыдзень.

Фото из архива «ПВ».