Сельскія клопаты: пра малако, сяўбу і пашавы перыяд

Экономика

Па выніках раённага спаборніцтва сярод малочнатаварных ферм і аператараў машыннага даення ў красавіку пераможцамі сталі працаўнікі, якія дасягнулі лепшых вынікаў.

Сярод малочнатаварных ферм вылучылася ферма Нача філіяла «Мілк-Агра» ААТ «Полацкі малочны камбінат» (загадчыца Ганна Панкратава) з паказчыкамі сярэдняго ўдою 508 кг малака на карову. Атрыманае малако — 256 тон — рэализавана сортам «экстра».

Сярод аператараў машыннага даення лепшы вынік — валавы надой 27,9 тоны і сярэдні ўдой на карову 620 кілаграмаў — у Людмілы Бандарашак з фермы Тросніца ААТ «Полацкі аграсервіс». З маладых аператараў машыннага даення ва ўзросце да 31 года на І месца выйшла Людміла Мароз з фермы Ніз КУСГП «Палата». Працалюбівая дзяўчына абслугоўвае 57 кароў, валавы надой за месяц склаў 21,1 тоны, сярэдні ўдой на карову за месяц па яе групе — 370 кілаграмаў малака.

На палях

З ранку да позняга вечара ідзе праца на палях Полацкага раёна. Аграрыі 16 сельгаспрадпрыемстваў і навучэнцы Полацкага ліцэя сельгасвытворчасці амаль завяршылі сяўбу яравых культур. Збожжавыя і зернебабовыя пасеяны на плошчы 10482 гектары, што адпавядае 84% да плану.

Гаспадаркі сеюць кукурузу, адналетнія травы, вядуць пасадку бульбы і агародніны. Пад кукурузу самую вялікую ў раёне плошчу — 520 гектараў — адвялі сёлета земляробы філіяла «Вясна-энерга» РУП «Віцебск-энерга», менш за іншых — усяго 100 гектараў — зойме гэтая культура на палях КУСГП «Палата». Дзеля атрымання добрага ўраджаю ўсе гаспадаркі вядуць хімпраполку яравых збожжавых і зернебабовых.

Аліна БАЛЬШАКОВА.

Пастбищный период

В хозяйствах района наступил пастбищный период. 60 дойных стад и 12 стад телок выведены на круглосуточное пастбищное содержание.

На круглогодичном стойловом содержании остались на прежнем зимнем рационе группы раздоя нетелей, телки в беспривязном содержании и фермы с прогрессивным способом содержания — доильными залами и робототизированные. Переход на пастбищный период дал ощутимую прибавку молока — ежедневно по району его прирост составляет тонну-полторы.

Тамара ФИЛИМОНОВА.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *