Сёння Вадохрышча. Час добрай надзеі.

Духовность

Студзень… Вадохрышча… Спрадвеку лічылася, што ў гэты дзень ва ўсіх крыніцах вада робіцца асаблівай. Яе ачы­шчальную, вялікую гаючую сілу людзі ведалі з самых старажытных часоў, яе абагаўлялі, яе захоўвалі як найвялікшую каштоўнасць.

Народ верыў у цудадзейнасць хры­шчэнскай вады і выкарыстоўваў пры розных нягодах і бедствах: яе давалі выпіць хвораму, каб хутчэй паправіўся, ёю апрысквалі новую хату перад тым, як засяліцца, каб жылося ў ёй шчасліва, і вуллі, каб лепш вяліся пчолы. Хрышчэнскай вадою асвячалі поле перад сяўбой, каб шчодра ра­дзіла ніва. Яе пілі, як лекі, каб набыць душэўную раўнавагу…
Сёння вялікае свята, якое яднае ўсіх хры­сціян у адзіным імкненні прайсці дарогай да храма, памаліцца, запаліць свечку і прынесці дадому жывую ваду, якая абароніць самых блізкіх і родных людзей ад бед і хвароб, страт і няўдач.
…Пакланіцца чыстай крыніцы, зрабіць глыток і адчуць, як у жыцці ўсё мяняецца да лепшага. Верыць. У дабро, у праўду, у тое, што наперадзе толькі святло. Верыць у сілу малітвы і заступніцтва Госпада. Ці можна жыць без веры? Сёння ў ёй нас з’яднае Хры­шчэнская вада.
Калісьці на Вадохрышча прыпадалі самыя вялікія маразы. Сёння мы ведаем пра іх только па расказах старэйшых. Але заў­сёды пасля гэтага свята час паступова паварочвае на лета. Зусім хутка ў жыцці кожнага з нас стане больш святла, больш сонца. Думаючы пра гэта, лягчэй прайсці праз цемру і сцюжу. Праўда? Будзем зы­чыць адно аднаму шчасця. Будзем маліцца. Будзем верыць. Сёння Вадохрышча. Час добрай надзеі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *