Святы вёсак Полацкага раёна

Главное Культура

Сёлетнім летам традыцыйныя Дні вёсак пройдуць ва ўсіх населеных пунктах Полацкага раёна.

Пра гэта ішла гаворка на чарговым пасяджэнні кіраўнікоў сельвыканкамаў на чале з намеснікам старшыні Полацкага райвыканкама Пятром Пяткевічам. Вясёлыя святы з ушанаваннем юбіляраў, нованароджаных, лепшых гаспадароў сельскіх сядзіб будуць праходзіць у выхадныя дні напрацягу ўсяго лета. На пася­джэнні адзначалася, што да ўдзе­лу ў святах трэба абавязкова далучыць жыхароў з маланаселеных, аддаленых ад цэнтраў сельсаветаў вёсак. Праграмы Святаў вёсак традыцыйна рыхтуюць артысты сельскіх Дамоў культуры, а таксама творчыя калектывы з Полацка, Полацкі раённы аўтаклуб.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *