Традыцыйны малебен прайшоў у Полацкай інтэграванай структуры

Важное Заботы сельские

Ва ўрочышчы Данева сельгаспрадпрыемства «Полацк-Мілк» у аўторак прайшоў традыцыйны малебен перад пачаткам чарговага цыклу сельгасработ — касавіцы ці «зялёнага жніва».

У малебне прымалі ўдзел старшыня Полацкага райвыканкама, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалай Шаўчук, спецыялісты ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Полацкага райвыканкама, кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў Полацкага раёна. Сустрэцца з механізатарамі гаспадаркі, разам з імі памаліцца, папрасіць дапамогі Божай ва ўсіх справах прыехаў разам з пеўчымі протаіерэй, настаяцель царквы Пакрава Прасвятой Багародзіцы Уладзімір (Рацьковіч).


Мікалай Шаўчук адзначыў, што стаіць задача завяршыць нарыхтоўку кармоў з траў першага ўкосу за 15 дзён.


Многія травы сёлета ўзышлі шчыльна, дружна. Механізатары прадпрыемства «Полацк-Мілк» выстраілі ў «лінейку гатоўнас­ці» сваіх жалезных коней. «Усяго на «зялёным жніве» штодзень будуць задзейнічаны ў сярэднім 15 розных агрэгатаў», — распавяла галоўны аграном Наталля Сінькевіч. На дапамогу сяльчанам прыехалі два памочнікі з інтэграванай структуры ААТ «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў». «Люцэрну пачалі ўбіраць, хочацца максімальна захаваць спажыўныя якасці корму. На падыходзе да ўборкі і ранняя каню­шына», — удакладніла галоўны аграном. Па плане сёлета працаўнікам «Полацк-Мілк» трэба нарыхтаваць 5900 тон кармавых адзінак, на ўмоўную галаву жывёлы — 25,3 ц к.а. У тым, што планы — дасягальныя, спецыяліст упэўнена. Плануецца ўбраць травы першым укосам з плошчы 855 гектараў. Рэшта корму будзе высушана ці ўпакавана ў плёнку. Запланавана нарыхтаваць сенажу 11017 тон, сена — 810 тон, сіласу — 10719 тон.


Вялікае значэнне кармам з траў першага ўкосу надаў дырэктар сельгаспрадпрыемства «Полацк-Мілк» Віталь Кузякоў. Першыя рулоны з якасным кормам нада­юць яму ўпэўненасці ў тым, што ўсё запланаванае будзе зроблена. Ён патрабуе захавання тэхналогій нарыхтоўкі кармоў, каб зялёны ўраджай у зімовы час паспрыяў надоям і прывагам.