Кропкай адліку для вызначэння юбілею стала дата ўтварэння Полацкай епархіі, за якую прыняты 992 г. Гэтая дата лічыцца сімвалічным пачаткам распаўсюджання хрысціянства, а пазней і праваслаўя, на землях сучаснай Беларусі.
![](https://www.pvestnik.by/wp-content/uploads/2022/06/mbk_hram.jpg)
У экспазіцыі прадстаўлены кнігі-лаўрэаты Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі» розных гадоў. Праваслаўная архітэктура – гэта значная частка архітэктурнай спадчыны Беларусі. Відавочна, што маляўнічыя ландшафты краіны, дамінантамі якіх з’яўляюцца храмавыя будынкі, часта трапляюць у аб’ектывы фотамастакоў, а затым і на старонкі рознага кшталту кніг. Самыя якасныя з іх заслужана атрымалі ў свой час дыпломы пераможцаў і лаўрэатаў конкурсу як лепшыя выданні краіны.