У Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку адбудзецца VIII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя

Год исторической памяти Культура праект "Бацькаўшчына"

1–2 лістапада 2022 г. у Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку адбудзецца VIII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі». На гэты раз яна праводзіцца ў межах Года гістарычнай памяці і прысвечана 1160-годзю першага ўзгадвання Полацка ў летапісах.

У канферэнцыі плануецца ўдзел 44 навукоўцаў, спецыялістаў у галіне гісторыі, археалогіі, гістарычнай інфарматыкі, мастацтвазнаўства. Па выніках канферэнцыі прадугледжана выданне зборніка.