У Полацку ўшаноўвалі працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу.

Заботы сельские

У мінулую нядзелю ў нашай краіне ўшаноўвалі працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу. У суботу з гэтай нагоды ў Полацкім раённым Цэнт­ры культуры адбылося традыцыйнае раённае свята ўраджаю, на якім услаўлялі лепшых прадстаўнікоў сельскагаспадарчай галіны Полацкага раёна, якія самаадданай працай штогод закладваюць аснову дабрабыту Полацкага раёна на будучыню.

img_7200-%d1%84%d0%be%d1%82%d0%be-%d0%b0-%d0%bc%d0%b0%d1%80%d1%86%d0%b8%d0%bd%d0%ba%d0%b5%d0%b2%d0%b8%d1%87%d0%b0

Вынікі сёлетняй напружанай працы аграрыяў і жывёлаводаў падвёў старшыня Полацкага райвыканкама, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалай Шаўчук. У бягучым годзе ў Полацкім раёне намалочана 32 тыс. тон збожжа, нарыхтавана 7 тыс. тон травяных кармоў, што адпавядае 140% да ўзроўню 2015 года.

img_7465-%d1%84%d0%be%d1%82%d0%be-%d0%b0-%d0%bc%d0%b0%d1%80%d1%86%d0%b8%d0%bd%d0%ba%d0%b5%d0%b2%d0%b8%d1%87%d0%b0

Вырашчана 7,5 тыс. тон бульбы пры ўраджайнасці 280 ц/га. Найбольшы валавы збор зерня забяспечылі філіял «Гараны-Агра» ААТ «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў» (дырэктар А.Калтуноў), ААТ «Кушлікі» (дырэктар Ф.Завацкі), філіял «Мілк-Агра» ААТ «Полацкі малочны камбінат» (дырэктар В.Кузякоў) і ДП «Палімір-агра» (дырэктар В.Яноўскі). Высокіх паказчыкаў па вытворчасці кармоў дасягнулі УП «ПС-Карпекі» (дырэктар А.Кавалёў) і ДП «Палімір-агра» (дырэктар В.Яноўскі). У Полацкім раёне склалася станоўчая тэндэнцыя па развіцці мясной і малочнай жывёлагадоўлі. Валавы надой малака па стану на сярэдзіну лістапада склаў 40 тыс.тон.

img_7416-%d1%84%d0%be%d1%82%d0%be-%d0%b0-%d0%bc%d0%b0%d1%80%d1%86%d0%b8%d0%bd%d0%ba%d0%b5%d0%b2%d0%b8%d1%87%d0%b0

У галіне жывёлагадоўлі высокія паказчыкі стабільна ўтрымліваюць ААТ «Новыя Гараны» (дырэктар В.Нам), філіял «Вясна-энерга» РУПЭ «Віцебскэнерга» (дырэктар А.Нікіфараў), філіял «Мілк-Агра» ААТ «Полацкі малочны камбінат» (дырэктар В.Кузякоў).

img_7615-%d1%84%d0%be%d1%82%d0%be-%d0%b0-%d0%bc%d0%b0%d1%80%d1%86%d0%b8%d0%bd%d0%ba%d0%b5%d0%b2%d0%b8%d1%87%d0%b0
Сельская гаспадарка імкнецца рэалізоўваць свой патэнцыял, укараняючы перадавыя тэхналогіі, новыя метады вытворчасці і перапрацоўкі, здзяйсняючы мадэрнізацыю прадпрыемстваў. Устойлівы рост сельска­гаспадарчай вытворчасці і паляпшэнне культуры земляробства забяспечваюць прафесіянальныя кадры, якія з цярпеннем і ўпартасцю працуюць на Богам падоранай зямлі.

img_7603-%d1%84%d0%be%d1%82%d0%be-%d0%b0-%d0%bc%d0%b0%d1%80%d1%86%d0%b8%d0%bd%d0%ba%d0%b5%d0%b2%d0%b8%d1%87%d0%b0
Лепшыя з іх падымаліся на святочную сцэну за заслужанымі ўзнагародамі. У іх гонар гучалі словы вялікай удзячнасці за добрасумленную працу ад старшыні Полацкага райвыканкама Мікалая Шаўчука, першага намесніка старшыні Наваполацкага гарвыканкама Аляксандра Галубёнка, начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Полацкага райвыканкама Мікалая Баратынскага, старшыні Полацкага райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксандра Дабраслаўскага, галоўнага спецыяліста аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аксаны Грыб, другога сакратара раённага камітэта ГА «БРСМ» Яны Лапановіч. Музычныя па­дарункі для перадавікоў сельскай гаспадаркі падрыхтавалі лепшыя творчыя калектывы Полацкага раённага Цэнтра культуры, Ветрынскага гарпасялковага Дома культуры, Багатырскага сельскага Дома культуры, в/ч 55719, Фарынаўскага Цэнтра культуры і вольнага часу, Фарынаў­скай СШ, Полацкай дзяржаўнай гімназіі №2.

img_7608-%d1%84%d0%be%d1%82%d0%be-%d0%b0-%d0%bc%d0%b0%d1%80%d1%86%d0%b8%d0%bd%d0%ba%d0%b5%d0%b2%d0%b8%d1%87%d0%b0Прысутныя на свяце не шкадавалі апладысментаў для дарослых і юных артыстаў, якія стварылі святочны настрой цудоўнымі песнямі пра прыгажосць беларускага краю, пра гасціннасць беларусаў, пра шчырую любоў да роднай зямлі.

img_7487-%d1%84%d0%be%d1%82%d0%be-%d0%b0-%d0%bc%d0%b0%d1%80%d1%86%d0%b8%d0%bd%d0%ba%d0%b5%d0%b2%d0%b8%d1%87%d0%b0
Падарункі і кветкі, словы ўдзячнасці за працу і падрыхтоўку годнай змены ўзнялі настрой прысутным на свяце ветэранам сельскагаспадарчай галіны Полацкага раёна. Сімвалічныя сувеніры з нагоды прафесійнага свята кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў атрымалі ад шэфаў — дырэктараў полацкіх прадпрыемстваў і арганізацый. Агульную святочную атмасферу па традыцыі стваралі працаўнікі культуры і гандлю.

Раённае свята, прысвечанае людзям, дзякуючы працы якіх штодзённа на нашых сталах ёсць хлеб і да хлеба, атрымалася душэўным і па-сямейнаму цёплым. Пашану і павагу за тое, што яны асабліва тонка адчуваюць, як б’ецца сэрца роднай зямлі, сяльчане заслужылі ад усіх нас.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *