У сталічным Доме прэсы адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная падрыхтоўцы да Дня беларускага пісьменства ў Полацку

Главное

У сталічным Доме прэсы адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная падрыхтоўцы да Дня беларускага пісьменства.

Аб тым, што рыхтуе для ўдзельнікаў і гасцей свята калектыў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, распавяла Алена Шумовіч.Адной з галоўных пляцовак стане Музей беларускага кнігадрукавання, у ім пройдзе музейнае свята, прысвечанае 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.

Палачане і госці атрымаюць таксама магчымасць убачыць арыгінал «Малой падарожнай кніжкі», якую трымаў у руках сам Скарына! У дворыку музея пройдзе канцэрт камернага аркестра «Еўропа-Цэнтр».

«Разынкай» святочнага калейдаскопу падзей стане батлеечны спектакль, які рыхтуе наваполацкі народны лялечны тэатр «Капялюш». Ён прадставіць старонкі з жыцця Францыска Скарыны. Выстава кніг — лаўрэатаў конкурсу «Мастацтва кнігі» — прыцягне ўвагу ўсіх, каму неабыякавыя дасягненні ў галіне сучаснай паліграфіі. Таксама вакол музея будуць ладзіцца інтэрактыўныя пляцоўкі.Супрацоўнікі Мастацкай галерэі рыхтуюцца правесці міжнародны пленэр, падчас якога мастакі з розных краін будуць маляваць Полацк. Па яго выніках будзе аформлена выстава.

У Доміку Пятра I палачане і госці свята змо­гуць палюбавацца памятнымі манетамі, у тым ліку з новай серыі «Шлях Скарыны». На канцэрт музыкі XVI-XVII стагоддзяў у выкананні ансамб­ля «Кантабіле» запросіць канцэртная зала Сафій­скага сабора. Свята абяцае стаць гасцінным, яскравым і запамінальным. А яшчэ — вельмі атмасферным. Чакаем!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *