У трох намінацыях у раённым спаборніцтве сярод малочнатаварных ферм і аператараў машыннага даення за люты перамаглі жывёлаводы з фермы «Кауны» УП «П-С Карпекі

Заботы сельские

Адразу ў трох намінацыях у раённым спаборніцтве сярод малочнатаварных ферм і аператараў машыннага даення за люты перамаглі жывёлаводы з фермы «Кауны» УП «П-С Карпекі», якую ўзначальвае Таццяна Дубоўская.
Працаўнікі фермы «Кауны» дасягнулі за месяц валавай вытворчасці малака 107 т (прырост 115%), сярэдняга ўдою на карову — 669 кг, рэалізавалі сортам «экстра» 100% атрыманай прадукцыі. Аператар машыннага даення з гэтай фермы Галіна Шчэрбік дасягнула сярэдняга ўдою на карову за месяц 725 кг, надаіла за месяц 23 т «белага золата», яе маладая калега Святлана Віткоўская дасягнула валавога надою 26 т пры сярэднім удоі на карову 825 кг малака. Віншуем!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *