Удзельнікі народнага клуба «Ветэран» Полацкага гарадскога Палаца культуры пабывалі ў падарожжы па Ветрыншчыне, якое прайшло пад дэвізам «Памяць свяшчэнная».
Ветэраны наведалі Ветрына, Начу, Слабодку, спыніліся ля ДОТаў, аддаўшы даніну памяці і павагі героям, якія мужна абаранялі родную зямлю падчас Вялікай Айчыннай вайны.