Выстава друкаванай графікі Полацкай дзіцячай мастацкай школы пачнецца 27 красавіка

Культура

Нашчадкі Скарыны мусяць ведаць, як нараджаліся кнігі на Беларусі. Напярэдадні святкавання 500-годдзя Беларускага кнігадрукавання ў Полацку, калектыў Полацкай мастацкай школы плённа працаваў над ажыццяўленнем праекта “Полацкая друкарня”, прысвечанага гэтай значнай падзеі.

Выкладчык Дзмітрый Свяцкі зрабіў сапраўдны станок для друкавання гравюр. Унікальнасць станка ў тым, штіо ён створаны як стылізаваная мадэль друкарскага прэса часоў першадрукароў Францыска Скарыны і Іагана Гутэнберга.

Навучэнцы пад кіраўніцтвам настаўнікаў вывучалі разнастайныя графічныя тэхнікі і стваралі творчыя кампазіцыі друкаванай графікі.

Сёння мы можам бачыць вынікі іх працы – выставу друкаванай графікі ў гравёрнай майстэрні Полацкай мастацкай галерэі.

Выстава будзе працаваць з 27 красавіка па 30 чэрвеня 2018 года.

Чакаюць Вас па адрасе: г. Полацк, вул. Стралецкая, 4а-4.

Художественная галерея.