Гэтай тэме будзе прысвечаны чарговы нумар часопіса «Алеся», які выйдзе напярэдадні Дня беларускага пісьменства.
Гераінямі жнівеньскага нумара часопіса «Алеся» стануць славутыя палачанкі — жанчыны-легенды, ад Рагнеды да героя Савецкага Саюза, мужнай медсястры Зінаіды Тусналобавай-Марчанка, а таксама нашы вядомыя сучасніцы, дзейнасць якіх робіць гонар любімаму гораду. Сярод іх — дырэктар Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, «Чалавек года Віцебшчыны» Тамара Джумантаева, каардынатар праекта па «зялёнай энергетыцы» — «Энергічны Полацк» Анастасія Адамовіч, рэжысёр-пастаноўшчык народнага тэатра гістарычнага касцюма «Полацкі звяз» Яўгенія Кавалёва, паэтка, Ганаровы грамадзянін горада Полацка Надзея Салодкая, арганістка канцертнага зала Сафійскага сабора Ксенія Пагарэлая, іншыя вядомыя палачанкі.
Акрамя таго, у гэтым нумары будзе размешчана шмат цікавай інфармацыі пра старажытны Полацк, калыску беларускай дзяржаўнасці, духоўнасці і культуры.